Грамадства1111

У ЕС уступіў у сілу стандарт пра адзіны раз'ём для зарадкі

У Еўрапейскім саюзе ўступіла ў сілу дырэктыва, згодна з якой усе смартфоны і іншыя гаджэты, якія паступаюць у продаж, павінны мець адзіны раз'ём для зарадкі тыпу USB-C. Дырэктыва была апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕС.

Згодна з новымі правіламі, раз'ёмам USB-C (Type-C) павінны быць абсталяваны: смартфоны; планшэты; лічбавыя камеры; навушнікі; гарнітуры; партатыўныя гульнявыя кансолі; партатыўныя калонкі; электронныя кнігі; клавіятуры; мышы; партатыўныя навігатары; слухаўкі-ўкладышы.

Пакуль патрабаванне не распаўсюджваецца на ноўтбукі — для іх яно ўступіць у сілу 28 красавіка 2026 года.

Таксама вытворцы будуць абавязаны выпускаць зарадкі з аднолькавай хуткасцю падачы энергіі. Пакупнікі атрымаюць магчымасць купляць электроніку як з кабелем, так і без яго.

Большасць кампаній ужо выпускалі гаджэты са стандартам USB-C. Гэтая ініцыятыва найбольш моцна закранула Apple.

Каментары11

  • Васіль
    28.12.2024
    "Свабодны рынак".
  • Нарэшце!
    28.12.2024
    Нарэшце скончыцца гэтая шматгадовая вакханалія з рознымі раз'ёмамі для зарадкі
  • Ўсё магчымае вынайдзна!
    28.12.2024
    Як трапна адной дырэктывай замарозіць прагрэс , дасьледаваньні і разьвіцьцё ў цэлай галіне.
    Брава! Разам са стандартызаванымі камунянамі пляскаю ў ладкі богу шэрасьці і аднастайнасьці.

Цяпер чытаюць

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў16

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

Усебеларускі народны сход пройдзе 18‑19 снежня10

Сяргей Ціханоўскі сустрэўся з Івонкай Сурвілай ФОТАФАКТ36

Пад Гомелем пачынаюць будаўніцтва найбуйнейшых у Беларусі могілак6

У Іспаніі падчас перавозкі на выставу таямніча знікла карціна Пабла Пікаса6

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў16

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць