Грамадства3333

Навагодні зварот Ціханоўскай быў спалучаны з відэаролікам пра жыццё адной сям'і

У сваёй прамове Ціханоўская, муж якой застаецца інкамунікада ў палітычным зняволенні, надала найбольшую ўвагу сямейным традыцыям і доўгаму чаканню беларусамі таго дня, калі ўсе збяруцца разам. Яна заклікала трымацца беларушчыны, любіць адзін аднаго і разам працаваць дзеля лепшае будучыні.

Зварот Святланы Ціханоўскай трансляваўся на яе канале ў Ютубе, на тэлеканале «Белсат» і на старонках розных СМІ і грамадскіх ініцыятыў.

Ён быў збудаваны ў форме прамовы, якая перамяжалася з відэакліпам, у якой быў выяўлены традыцыйны Новы год у беларускай сям'і — раздзеленай палітычнымі прыхільнасцямі.

Сёлета Ціханоўская зрабіла зварот цалкам на беларускай мове.

Як і ў мінулым годзе, перад пачаткам да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакавалі Ютуб.

Вось тэкст звароту.

* * *

Дарагія мае! У кожным звароце да вас я спрабую распавесці пра мноства важных рэчаў. Паведаміць пра нашыя дасягненні, падзяліцца планамі на наступны год. Але гэтым разам я хачу прысвяціць час таму, што блізка і зразумела кожнаму: сям’і.

Новы год звычайна быў для беларусаў сямейным святам. У гэты дзень сваякі з усіх куткоў краіны збіраліся разам. 

Вярталіся з камандзіровак, адкладалі падрыхтоўку да сесіі, адмянялі працоўныя сустрэчы.

Усё для таго, каб сустрэць Новы год у коле самых блізкіх, у цяпле сям’і.

Зімовыя святы — гэта час упрыгожвання ялінкі, гатавання страваў, выбару падарункаў, загадвання жаданняў. Год за годам, забыўшыся пра сваркі і разыходжанні, мы сустракалі Новы год за адным сталом. 

Але цяпер гэта часта немагчыма.

Апошнія чатыры гады сталі для многіх беларусаў сапраўдным выпрабаваннем.

Спачатку цяжкасці гуртавалі нас. Але паступова камунікаваць адно з адным станавілася ўсе складаней.

Адзін працягвае штодзённа крытыкаваць рэжым.

Іншы абірае падманлівае пачуццё бяспекі і пазбягае размоваў пра палітыку. 

 

Адна смела імкнецца размаўляць на роднай мове.

Іншая вучыць не высоўвацца, каб не наклікаць бяды. 

 

Хтосьці лічыць, што зрабіў недастаткова — і кожны дзень крытыкуе сябе за гэта.

А хтосьці вымушана з’ехаў, бо адкрыта выказваў сваё меркаванне.

Блізкія людзі сумуюць адно па адным — і з надзеяй чакаюць часу, калі іх не будуць раздзяляць сотні кіламетраў.

Мы тэлефануем бацькам кожны тыдзень, дасылаем дзецям фотаздымкі хатніх жывёл, плануем сустрэчы раз на год, просім знаёмых перадаць закаткі. Але гэтыя маленькія жэсты клопату не заменяць сапраўдную сям’ю. Сям’ю, якой сёння дзяржава перашкаджае быць разам.

Калі кожны дзень на цябе сыплюцца новыя праблемы, дзе ўзяць сілы спачуваць чужым бедам?

Трывога аб пратэрмінаваным пашпарце, змаганні за візу каб пабачыць родных, выплата рэжыму бясконцых штрафаў, месяцы пошукаў працы на новым месцы.

Пасярод гэтых бясконцых турботаў мы ўсе больш баімся, што перастаем адчуваць адно аднаго і страчваем агульную мову.

30 гадоў дыктатуры прымусілі нас сумнявацца і спрачацца адно з адным.

Страх застацца незразумелымі перашкаджае нам зблізіцца. Мы баімся, што развучыліся дарыць цяпло і клопат.

Боль і стомленасць робяць нас самотнымі і закрытымі. Ды і ўвогуле, жыць крыўдамі прасцей, чым наладжваць адносіны і падтрымліваць адно аднаго.

Але так важна працягваць шукаць і знаходзіць паразуменне.

Нас шмат, мы розныя. Але ў момант адзіноты і страху важна не забываць пра тое, што нас аб’ядноўвае.

Агульная памяць пра водар бабуліных дранікаў зранку, смак глазураваных сыркоў і марозіва «Каштан», грукат колаў электрычкі па дарозе на дачу. Мы звязаныя паездкамі ў Белавежскую пушчу, святкаваннем Купалля, паходамі ў лес па грыбы. Нас яднаюць матуліны калыханкі і песня Дзеда-Барадзеда, журавіны ў цукры, спрэчкі пра лепшую згушчонку і школьныя экскурсіі ў Мірскі замак.

Нас аб’ядноўваюць наш край і наш нораў. Наш агульны дом, імя якому Беларусь.

Наша сям'я — гэта не толькі людзі, родныя нам па крыві. Гэта нашыя сваякі, сябры, нашыя калегі і суседзі.

Гэта і ёсць сапраўдная сутнасць нашага народа — бачыць блізкіх ва ўсіх беларусах навокал. Бачыць чужое гора як сваё і імкнуцца дапамагаць адно аднаму. Выручаць суседзяў падчас ліпеньскай паводкі. Даглядаць за дзецьмі палітвязняў. А тых, хто выйшаў, падтрымліваць пасля гадоў калоніі. Збіраць на лекі цяжкахворым. Дапамагаць сем’ям, якія з’ехалі, інтэгравацца ў новае асяроддзе. Яднацца супраць беззаконня і гвалту.

Усе мы хочам аднаго: быць разам, побач са сваімі блізкімі. Жыць без страху за свабоду.

Мы ўсе хочам будучыні без гвалту, ціску і пераследу. Будучыні, дзе дзяцей вучаць гуманнасці, а не рыхтуюць да вайны. Будучыні, дзе мы самі выбіраем і будуем сваё жыццё.

У нашай вялікай беларускай сям'і, як і ва ўсіх іншых, ёсць праблемы і разыходжанні. Каб іх вырашыць, нам даводзіцца праяўляць цярпенне, павагу і разуменне. Але на гэтым і грунтуецца сям'я.

Сям’я — месца, дзе цябе выслухаюць. Дзе цябе зразумеюць і не асудзяць. Дзе прымуць твае каштоўнасці і погляды. Дзе падтрымаюць у любых справах. Дзе клопат і любоў адолеюць страх.

Наш шлях цярністы і заблытаны, але мы як сапраўдная сям’я яго пераадолеем. Падтрымлівайце адно аднаго, нягледзячы на ўсе перашкоды. І вы ніколі не застаняцеся адны. Мы ўсёй сям’ёй будуем наш супольны дом. Дом, дзе беларус беларусу беларус.

Дарагія мае, З Новым годам!

* * *

Нагадаем, што ў мінулым годзе выступ Ціханоўскай летась быў зняты ў форме дыялогу Ціханоўскай з людзьмі. Прадстаўнікі здымачнай групы агучвалі найбольш актуальныя праблемы беларускага жыцця, а яна ім адказвала.

У сваім звароце Ціханоўская заклікала да вытрымкі і ўпартасці ў адстойванні сваіх ідэалаў. Дэмакратычная лідарка прызналася, што не мае адказаў на ўсе пытанні.

«Я не буду казаць вам, што ўсё будзе добра, — адзначыла яна. — Многія рэчы нам даводзіцца рабіць насуперак. Але ў новым годзе я хацела б, каб у нас з вамі было менш «насуперак» і больш «дзякуючы».

Каментары33

  • она права
    01.01.2025
    В 10 минутном ролике, показали всю жизофрению жизни в Беларуси, из-за одного ненормального с фамилией лукашенко.....
  • Блакада
    01.01.2025
    Блакуючы ютьюб яны ж і сайго Луку заблакавалі там, а не толькі Ціханоўскую, а яе глядачы навучаныя і абыйдуць забарону, а вось ябацькі не змогуць. Дзе логіка?
  • Статак
    01.01.2025
    Праўда?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог2

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

У двары звычайнай хрушчоўкі ў Грушаўцы зрабілі басейн. Але не каб купацца, а для прыгажосці3

Ля Гродна выпаў град, слой склаў 30 сантыметраў

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатывы для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне «Байсола» і беларускіх палітвязняў3

Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы3

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам11

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог2

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць