У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком
Жыхара Мінска будуць судзіць за тое, што збіў малатком незнаёмых людзей, паведамілі «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру Фрунзенскага раёна.

П'яны 38-гадовы мінчук вяртаўся з падпрацоўкі. Па дарозе мужчына заўважыў двух незнаёмых яму людзей 26 і 36 гадоў, у якіх спачатку папрасіў закурыць, а затым завёў размову.
У пэўны момант мужчына дастаў малаток і пачаў расказваць суразмоўцам, як ім можна абараняцца. Пасля ж загадаў знаёмым стаць на калені і завесці рукі за галаву.
Калі адзін з мужчын выставіў рукі наперад, гэта моцна раззлавала мінчука. Ён пачаў біць яго малатком, нанёсшы не менш за сем удараў. Пасля гэтага ён загадаў мужчынам нахіліцца да лаўкі і зноў ударыў пацярпелага, разбіўшы яму галаву і запатрабаваўшы аддаць тэлефон. Збіты мужчына змог збегчы, але вярнуўся за заплечнікам, які пакінуў на лаўцы.
Тым часам другі новы знаёмы працягваў кантактаваць з агрэсарам, які працягваў прыкідвацца супрацоўнікам міліцыі і нават рабіў выгляд, што гаворыць з палкоўнікам па ўяўнай рацыі. Скончылася тым, што ён ударыў малатком і другога мужчыну.
Урэшце п'яны «міліцыянер» патэлефанаваў на нумар 102 і паведаміў, што затрымаў «закладчыка». Што адбылося на самай справе, высветлілі са сведчанняў пацярпелых.
У дачыненні да нападніка завялі крымінальную справу. Ён прызнаў сваю віну, але не памятаў усіх дэталяў, бо быў моцна п'яны. Удары ж наносіў не вельмі моцна, таму сур'ёзных траўмаў мужчыны не атрымалі.
Паводле інфармацыі пракуратуры, гэты мужчына мае за плячыма ўжо сем крымінальных спраў.
Каментары
Цытаваць "Минск-Новости" не складана. Два прыклады:
1. По данным МВД из 34 задержанных в 2024-м за распространение наркотиков 27 были гражданами РФ и 7 представителями других стран СНГ.
2. В феврале 2024-го на улице Кирилы Туровского 33-летняя дама, гражданка Беларуси, затопила соседей, уснув в ванной после дозы альфа-PVP...через неделю, когда она явилась за своим рюкзаком и смартфоном, выянилось что она состояла в переписке с человеком, по указанию которого должна была забрать сверток в указанном месте..Копище, Минский р-н.
Дама сама была нарказалежнай, гэта і рабіла яе кандыдатурай на ролю кур'ера. Пры чым тут пашпарты? А "Минск-Новости" где то ошиблись в статистике МВД на 1 паспорт? Уяўляю сабе дзьвух варон - руска и беларускамоўную:
- А что я? Что я? Мне дали текст, я и процитировала.
- А што я? Што я? "Мінск-Навіны"...
Кажуць з-за мяне звольнілі аднаго міліцыянта. А ён меў рацыю: "Если ты найдеш, кто это пишет, я тебе руку пожму." Ты был прав!
Псіхіку мне пашкодзілі добра. Цэлае шоу з удзелам цэлага палкоўніка і цэлага героя РФ мне зладзілі. А надпіс узнік пасьля гэтага шоу. Асабістая мая падзяка ахове аб'екта нерухомасці ў Фр. раёне. Прапанаваў гэтаму грамадзяніну-ахоўніку купіць у мяне на памяць раздрукоўку здымка. Танна 2р30кап. У ім ахоўваемым аб'екце і друкаваў. Уцёк ён некуды. Затое перада мною да гэтага павыёжваўся ў тым самым парку, дзе я і зрабіў потым здымак.
Астатнім удзельнікам гэтага гаўна таксама шчасцця. Адзін з гэтых дапрапарадачных грамадзян крыўдуе на мяне, што я яму кнігу не даў за так. Дарэмна. Да ягонай жыроўкі трэба кошт 5-ці кніг дадаць, каб атрымалася мая тунеядская.