Старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч паведаміў, што ў сталіцы за фатаграфаванне бюлетэняў завялі 10 адміністрацыйных спраў.

«Ва ўсіх зафіксаваных выпадках фотафіксацыя адбывалася не выпадкова. Гэта рабілася наўмысна», — кажа Шчаковіч.
Па цяперашнім заканадаўстве за вынас бюлетэня за межы ўчастка для галасавання, а таксама фота– і відэаздымку запоўненага бюлетэня могуць аштрафаваць на суму да 15 базавых велічынь (630 рублёў).
Забарону на фота бюлетэняў увялі пасля 2020 года, калі выбарцы масава дасылалі фота бюлетэняў за Ціханоўскую платформе «Голас».
Трэба сказаць, што сёлета былі выпадкі, калі ў сацсетках людзі публікавалі бюлетэні — вядома, у падтрымку Лукашэнкі.
-
Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»
-
«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі
-
Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі
Каментары