Вайна11

Горад Часаў Яр захоплены Расіяй пасля года крывавых баёў 

Узброеныя сілы Украіны пад націскам расійскіх войскаў пакінулі горад Часаў Яр, важны для ўкраінскай абароны на Данбасе, паведамляе выданне The Moscow Times, спасылаючыся на пяць незалежных адна ад адной вайсковых і ўрадавых крыніц ва Украіне і Еўропе.

Фота Часавага Яра, зробленае з вышыні птушынага палёту летам 2024 года

Горад, які займае стратэгічнае становішча, амаль год трымаўся пад безупыннымі атакамі расійскай арміі. Хоць ні Украіна, ні Расія афіцыйна пакуль не пацвердзілі ўзяцце горада, крыніцы The Moscow Times на месцах паведамляюць, што ўкраінскія войскі выцесненыя на яго ўскраіны.

Украінскі вайсковец, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, пацвердзіў падзенне горада, сказаўшы: «Так, так яно і ёсць».

«Усе дарогі ў горад і з яго, па якіх ідзе забеспячэнне, падвяргаюцца інтэнсіўнай бамбардзіроўцы», — сказала іншая крыніца, маючы на ўвазе абстрэлы подступаў да Часавага Яра на захадзе.

Часаў Яр, які знаходзіцца на ўзвышшы, быў апошнім буйным рубяжом абароны на шляху да Канстанцінаўкі і Дружкоўкі і далей — да буйных гарадоў Краматорск і Славянск. Яны з'яўляюцца ключавымі мэтамі Масквы ў яе намаганнях па захопу ўсёй тэрыторыі Данецкай вобласці.

Першыя атакі на Часаў Яр пачаліся ў сярэдзіне мінулай вясны. Да 21 красавіка расійскія войскі захапілі размешчанае непадалёк сяло Багданаўка, а да сярэдзіны кастрычніка прарвалі лінію абароны на паўднёвым усходзе горада. Праз месяц яны дасягнулі цэнтра; нягледзячы на контратакі абаронцаў Часавага Яра, расійскія войскі працягвалі прасоўвацца, асабліва на поўначы, і да канца снежня кантралявалі ўжо большую частку горада.

У панядзелак паведамлялася пра цяжкія баі ў заходніх раёнах.

«Расіяне ў цэнтры горада; калі хто з украінцаў і застаўся, то гэта апошнія ачагі супраціву на ўскраінах», — сказала The Moscow Times трэцяя крыніца са спасылкай на шматлікія паведамленні вайскоўцаў.

З даваеннага насельніцтва ў 12 000 да сярэдзіны лістапада мінулага года ў Часавым Яры заставалася ўсяго 304 жыхары. Эвакуацыя была моцна абцяжараная праз пастаянныя абстрэлы.

Каментары1

  • Satan
    29.01.2025
    Ну, ня горад захоплены, а "руіны города" Там нават няма чаго аднаўляць. І мажліва на том месцы ўжо ніколі ня будзе аніякага паселішча.

Цяпер чытаюць

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША6

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць