Грамадства1010

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній

Трэці год запар EPAM застаецца лідарам па колькасці сплачаных падаткаў сярод усіх літоўскіх IT-кампаній, паведамляе devby.io са спасылкай на Дзяржаўную падатковую інспекцыю пры літоўскім Мінфіне.

На другім месцы другі год запар — Wargaming. Але гэтым разам беларускія кампаніі прынеслі літоўскай эканоміцы менш грошаў, чым у 2023. Сярод магчымых прычын — адток спецыялістаў з літоўскай лакацыі.

За 2024 год EPAM Systems заплаціла падаткаў на 7,8 млн еўра. Гэта на 14% або на 2,8 млн еўра менш, чым у 2023 годзе.

Як адзначае devby.io, сярод усіх літоўскіх IT-кампаній з беларускімі каранямі EPAM страціў у Літве найбольшую колькасць супрацоўнікаў. За мінулы год каманда скарацілася амаль на 180 чалавек ці 12,5%.

Зніжэнне падатковых адлічэнняў не перашкодзіла EPAM Systems увайсці ў топ-100 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Літвы.

Літоўская дачка Wargaming прынесла бюджэту краіны за мінулы год 13,3 млн еўра. Але ў параўнанні з 2023 годам падатковыя адлічэнні скараціліся больш чым на 10%.

Колькасць супрацоўнікаў Wargaming у Літве таксама скарачаецца: за адзін год яна зменшылася на 10%.

Па выніках снежня мінулага года Wargaming у Літве ўвайшоў у топ-10 IT-кампаній з беларускімі каранямі па памеры сярэдняй зарплаты. За апошні месяц мінулага года сярэдні заробак там перавысіў 5,5 тысячы еўра брута.

Каментары10

  • Ліцьвін
    07.02.2025
    Як падаткі браць з ліцьвітаў, то летувісам гэта ок, грошы не пахнуць, а як пашпарт прызнаць з нашай Пагоняй, то гэта для іх пагроза.
  • Нейкі
    07.02.2025
    Якая нам справа да літоўскіх кампаній?
  • Бедарус безпрацоуны у ЕЗ.
    07.02.2025
    Кольки яны звольнили на вулицу бедарусам не паличыли пасля рэлакацыи?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць