Улада11

«Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле

РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле.

Здабыча газу будзе ажыццяўляцца на аснове дамоўленасцей, дасягнутых на дзяржаўным узроўні, якія прадугледжваюць далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж аб’яднаннем «Беларуснафта» і венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй ПДВСА. Ужо вызначаны шэраг дзеючых радовішчаў для сумеснага вывучэння геолага‑геафізічнай і прамысловай інфармацыі і складання бізнес‑планаў іх далейшай распрацоўкі. У бягучым годзе гэтыя газавыя радовішчы будуць уключаны ў актыў сумеснага прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана».

Як вядома, СП «Петралера БелаВенесалана» было створана ў снежні 2007 года. За гэты час яно здабыла амаль 1,5 млн. т нафты і больш як 450 млн. куб.м спадарожнага газу. На балансе прадпрыемства знаходзіцца пяць радовішчаў, тры з якіх былі перададзены ў актыў у 2009 годзе. Дзеючы эксплуатацыйны фонд складае 175 свідравін, у тым ліку 4 фантанныя.

Галоўныя задачы СП на бліжэйшую перспектыву — нарошчванне аб’ёмаў здабычы нафты за кошт новых радовішчаў, а таксама рэалізацыя поўнамаштабнай праграмы геолага‑тэхнічных і арганізацыйна‑тэхнічных мерапрыемстваў з шырокім укараненнем беларускіх тэхналогій. У прыватнасці, здабыча нафты будзе павялічана да 1 млн. т у год.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім». Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу. Мае сетку аўтазаправачных станцый, доля продажу бензіну праз якія складае на рынку Беларусі амаль 73 працэнты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць