Навука і тэхналогіі55

DeepSeek збірае даныя карыстальнікаў і ў незашыфраваным выглядзе дасылае ў Кітай

Вялікае даследаванне параметраў бяспекі нашумелага кітайскага чат-боту выявіла, што гэтых параметраў амаль не існуе. Афіцыйны дадатак DeepSeek у крамах Google і Apple збірае пра карыстальнікаў усё, што магчыма, і ў незашыфраваным выглядзе дасылае ў Кітай, адначасова даючы любым кіберзлачынцам ці спецслужбам магчымасць перахапіць увесь масіў прыватных даных. Асабліва гэта тычыцца ўладальнікаў тэхнікі Apple.

Фота: Anthony Kwan / Getty Images

Паводле вядучых экспертаў па глабальнай кібербяспецы з буйной кампаніі NowSecure, нашумелы чат-бот DeepSeek, якога нядаўна назвалі «кітайскім забойцай ChatGPT», мае крытычныя прабелы ў бяспецы і прыватнасці, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для карыстальнікаў, прадпрыемстваў і ўрадавых арганізацый па ўсім свеце.

Вялікае даследаванне, якое пераважна канцэнтравалася на афіцыйным дадатку DeepSeek для аперацыйнай сістэмы iOS, выявіла, што

чат-бот збірае вельмі шырокі масіў прыватных даных карыстальнікаў — імёны, асабістыя ідэнтыфікатары, паролі, месцазнаходжанне, біяметрыю (адбіткі пальцаў і твару, голас), націсканні на экран і гэтак далей — а затым без усялякага шыфравання (а калі яно і ёсць, то вельмі старое) адпраўляе ўсе прыватныя даныя на серверы кітайскай карпарацыі ByteDance, уладальніцы платформы TikTok, якая цесна звязана з ваенна-прамысловым і выведвальным сектарамі Кітая.

Эксперты адзначылі, што дадатак DeepSeek незаўважна адключае на прыладах Apple сістэму App Transport Security (ATS), якая абараняе даныя карыстальнікаў ад перахопу ў інтэрнеце. Гэта азначае, што хакеры ці спецслужбы, дзякуючы DeepSeek, могуць узламаць прылады карыстальнікаў ці нават атрымаць над імі поўны дыстанцыйны кантроль.

NowSecure настойліва рэкамендуе ўсім карыстальнікам дадатку DeepSeek (не толькі на iOS) выдаліць яго з усіх сваіх прыладаў. На сённяшні момант дадатак спампавалі больш за 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.

Каментары5

  • Даўно
    09.02.2025
    Пара ўсвядоміць, што вашыя дадзеныя у інтэрнэце кожны круціць на чым хоча.
    І усе размовы пра прыватнасць, гэта такое сабе.

    Адзіны надзейны сервіс бяспекі - гэта рубільнік.
  • политзек
    09.02.2025
    я написал об этом здесь на следующий день после его публикации.
    это очевидно же.
    НЕЛЬЗЯ пользоваться ничем российским и китайским.. ни алисами всякими, ни яндексами, ни дипсиками... это цифровой СИФИЛИС. дотронешься и будет плохо.
  • ауно
    09.02.2025
    любое китайское и российское должно быть табу

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода17

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму19

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі12

Паўлючэнка пра Ціханоўскага: Такім людзям не месца ў беларускай палітыцы60

На даху хмарачоса ў «Мінск-Свеце» ставяць лазеры для падсветкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода17

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць