Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў у Белым доме Марка Фогеля — былога дыпламата і выкладчыка англа-амерыканскай школы, прыгаворанага ў Расіі да 14 гадоў турмы па абвінавачанні ў кантрабандзе наркотыкаў.

Падчас сустрэчы з Фогелем Трамп анансаваў вызваленне яшчэ аднаго амерыканца. Хто менавіта будзе вызвалены, Трамп не сказаў.
Трамп падкрэсліў, што ўмовы вызвалення Фогеля былі «дастаткова справядлівымі». На пытанне, што ЗША аддалі Расіі ў абмен на свайго грамадзяніна, ён адказаў: «Не так ужо шмат». Але ніякіх дэталяў не раскрыў.
Трамп таксама заявіў, што гэта вызваленне можа стаць важным крокам перад спыненнем вайны ва Украіне.
Таксама ён пахваліў Уладзіміра Пуціна за яго ролю ў вызваленні: «Я ўдзячны за тое, што ён зрабіў. Мы цэнім тое, што зрабіў прэзідэнт Пуцін».
Марк Фогель быў асуджаны да 14 гадоў за кантрабанду наркотыкаў. Былы супрацоўнік амерыканскай амбасады, а пазней выкладчык англа-амерыканскай школы, быў затрыманы ў Шарамеццеве ў жніўні 2021 года з медыцынскай марыхуанай, якую яму выпісаў доктар.
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
-
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне
-
Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
https://m.youtube.com/watch?v=ewIe15J5MuY