Грамадства66

Беларус адкрыў у Варшаве студыю манікюра, дзе робяць пачварныя пазногці ФОТЫ

Трэш-манікюр — трэнд апошніх некалькіх гадоў. Яго называюць ugly nails («пачварныя пазногці»). Беларус Аляксей Вашкевіч паўтара года таму адкрыў у Варшаве студыю, дзе якраз робяць такія: стылізуюць пазногці насякомымі, скурай змяі, грыбамі, зямлёй… Хлопец расказаў, як рашыўся адкрыць такі незвычайны салон і ці шмат у яго кліентаў.

Аляксей. Фота: тут і далей асабісты архіў

«Рабіць проста роўныя пазногці — гэта сумна. Я гляджу на гэта як на мастацкую справу»

Аляксею 27 гадоў, па адукацыі — скульптар. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў ва Уроцлаве ў 2021 годзе.

«Ва ўніверсітэце зацікавіўся вывучэннем гендарнай няроўнасці, стэрэатыпаў: сіняе — для хлопчыкаў, ружовае — для дзяўчынак. Пайшоў на курсы манікюру, хутчэй, для эксперыменту — паказаць, што мужчыны гэта таксама могуць», — расказвае Аляксей.

Рабіць манікюр аказалася не так проста, як ён сабе ўяўляў. Хлопец закінуў гэту справу на некалькі гадоў.

Але пасля ўніверсітэта зноў стаў пілаваць пазногці. Спачатку прымаў кліентаў дома, а праз паўгода зняў невялікі пакой для працы.

«Рабіць проста роўныя пазногці — гэта сумна. Я гляджу на гэта ўсё як на мастацкую справу. Калі яшчэ пачынаў рабіць незвычайны манікюр, не было назвы ugly nails як трэнда, гэта ўжо пазней з'явілася. У польскім грамадстве ёсць вялікі запыт на ugly nails. Многія зараз хочуць персаналізацыі, стаміліся ад базавай вопраткі, валасоў, пазногцяў. Ugly nails сталі выразам сябе», — тлумачыць ён. 

«Студыя акупілася за год»

Праз год працы ў сваім кабінеце Аляксей задумаўся пра студыю: колькасць кліентаў расла. Ён знайшоў інвестара, які даў грошы на адкрыццё салона.

«Сума акупілася за год, — расказвае Аляксей. — Паўгода працаваў у студыі я адзін, а пасля набраў персанал, бо людзей стала яшчэ больш. Цяпер маем 300 кліентаў на месяц. Узяў тры дзяўчыны — дзве ўкраінкі і адна полька. Цяпер як майстар я працую менш, бяру на дзень недзе тры-чатыры кліенты. Яшчэ ў нас ёсць невялікі кабінет, дзе хлопец-беларус робіць татуіроўкі».

Інвестар, які прафінансаваў студыю, меў досвед у вядзенні бізнэсу, таму хлопцу пашанцавала. Як і з памяшканнем, якое знайшлося выпадкова — гэта былая крама рукадзелля. Арэнда (70 квадратаў) каштуе 1500 еўра на месяц. Большую частку інвестыцый давялося ўкласці ў абсталяванне і мэблю. 

Ці было складана знайсці майстроў, якія ўмеюць рабіць ugly nails?

«Не, трэнд ужо актыўна развіваецца, — кажа хлопец. — Як некаторыя кліенты стаміліся ад базавых пазногцяў, так і майстры».

Асноўныя кліенты Ugly nails — маладыя людзі ад 16 да 25 гадоў, але часам прыходзяць і старэйшыя. Аляксей кажа, што сярод студый канкурэнтаў у іх няма. 

Кошт пачварных пазногцяў — ад 70 да 120 еўра

Пазногці ў студыі могуць набываць самыя дзіўныя формы. Майстры затапляюць у лаку насякомых, зямлю, лісце, змяіную скуру, грыбы. Па часе такі манікюр займае дзве гадзіны, кошт дасягае 120 еўра.

«У плане гігіены тут усё ў парадку, таму што пазногаць пакрываецца спачатку базай, і ўжо без розніцы, што зверху. Часам кліенты самі прыносяць, што хочуць затапіць у пазногці, напрыклад, аўтобусны білет».

На старце ў студыі рабілі толькі «пачварныя» пазногці, звычайнага манікюру не было. Але потым Аляксей вырашыў змяніць стратэгію. 

«Калі нехта прыходзіў на звычайны манікюр, то я казаў, што гэта каштуе столькі ж, — расказвае ён. — З'явілася ідэя ўвесці такую ​​працэдуру, каб нарошчваць кліенцкую базу. Хтосьці прыйдзе адзін раз, паглядзіць на ugly nails і ў наступны раз захоча зрабіць». 

Аляксей марыць калі-небудзь стварыць манікюр з бурштынавым эфектам.

А пакуль самыя незвычайныя яго дызайны — затоплены ў лаку камар, манікюр з сапраўднымі грыбамі, валасамі ката кліенткі і змяінай скурай.

Каментары6

  • Подобное тянется к подобному
    23.02.2025
    Czego Ci brakuje?, как рыбак рыбака видит из далека, так и неадекват неадеквата))
  • Неадэкватны непаляк
    23.02.2025
    Czego Ci brakuje?, а хто вам сказаў што палякі адэкватныя?
  • Ахахаха
    23.02.2025
    Czego Ci brakuje?, так в эту стадию ходят в основном поляки 😁
    В какую категорию их запишете и как к ним будете относиться?

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна155

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць