Грамадства

Грамадскія эксперты заяўляюць пра непрымальнасць будаўніцтва АЭС у Беларусі

Грамадская экалагічная экспертная камісія прыйшла да высновы аб непрымальнасці рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Беларусі АЭС. Пра гэта заявіў старшыня камісіі член‑карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка 22 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Ён паведаміў, што экспертызу праекта будаўніцтва АЭС праводзілі 15 беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх спецыялістаў. Гэтая праца ажыццяўлялася ў адпаведнасці з законам Беларусі «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе» паводле замовы грамадскага аб’яднання «Экадом».

Паводле слоў Нікітчанкі, экспертыза паказала, што абгрунтаванне інвестыцый было »праведзена неаб’ектыўна, матэрыялы справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС (АУНА) не ўтрымліваюць сапраўды незалежнай ацэнкі ўздзеяння,

а фактычна з’яўляюцца некрытычным узнаўленнем рэкламных матэрыялаў расійскай атамнай прамысловасці».

«Звесткі пра асноўныя характарыстыкі праектнага рашэння, у тым ліку тэхнічныя, а таксама па спажыванні прыродных рэсурсаў, аб’ёмах адходаў, фізічных параметрах, выкарыстанай тэхналогіі, якія прыводзяцца аўтарамі абгрунтавання інвестыцый і справаздачы аб АУНА, супярэчлівыя і няпоўныя, іншым разам непраўдзівыя», — заяўляюць эксперты.

У прыватнасці аўтары АУНА, зазначаецца ў заключэнні, «дэзінфармуюць грамадскасць адносна магчымага абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам і ігнаруюць звесткі пра небяспеку для здароўя рэгулярных дазволеных выкідаў і скіданняў радыенуклідаў ад АЭС».

Не ўлічана ў АУНА і ўздзеянне градзірняў на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей. Поўнасцю адсутнічае ацэнка ўздзеяння зняцця АЭС з эксплуатацыі. Заніжана ацэнка магчымых наступстваў будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС для навакольнага асяроддзя, падкрэсліў Нікітчанка.

Апрача таго, паводле яго слоў, у матэрыялах справаздачы аб АУНА няма апісання тэхналогіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, уздзеяння магчымых аварый на навакольнае асяроддзе і здароўе людзей, а таксама ўздзеянне сховішчаў і могільнікаў адходаў.

Як мяркуюць грамадскія эксперты, урад неабгрунтавана адхіліў менш небяспечныя і затратныя альтэрнатыўныя крыніцы энергіі.

Нікітчанка ўпэўнены, што матэрыялы абгрунтавання інвестыцый і справаздачы АУНА павінны быць адкліканы, а разгляд рэалізацыі праекта будаўніцтва АЭС на іх аснове — спынены замоўцам.

Заключэнне грамадскай экалагічнай экспертызы будзе накіравана ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго аўтары спадзяюцца, што чыноўнікі прыслухаюцца да меркавання грамадскасці.

Як паведамлялася раней, 2 сакавіка ў Вільні прайшлі слуханні па АУНА. Большасць прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці не падтрымалі пазіцыю афіцыйнага Мінска аб бяспецы будучай АЭС для сумежных краін. Зараз у Літве збіраюць подпісы пад адозвай да беларускіх уладаў адмовіцца ад гэтага праекта.

Да канца сакавіка аналагічныя слуханні павінны прайсці ў Латвіі і ва Украіне.

У адпаведнасці з Канвенцыяй аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце, удзельніцай якой з’яўляецца Беларусь, справаздача аб АУНА была накіравана ў сумежныя краіны, якія выказалі зацікаўленасць узяць удзел у яе абмеркаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць