Свет11

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны

«Я хачу пераканацца, што Пуцін давядзе справу да канца», — сказаў прэзідэнт ЗША

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас размовы з журналістамі ў Авальным кабінеце Белага дома, што разлічвае на згоду расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўкласці ўгоду для спынення вайны ва Украіне, паведамляе Бі-бі-сі.

«Я хачу пераканацца, што ён давядзе справу да канца.Я думаю, ён выканае тое, пра што казаў мне, і выканае сваю частку ўгоды цяпер», — сказаў Трамп.

Са слоў амерыканскага лідара, ён не хацеў бы ўводзіць другасныя мыты на расійскую нафту, але яму давядзецца гэта зрабіць, калі не будзе дасягнуты прагрэс ва ўрэгуляванні ва Украіне.

«Я не хачу ўводзіць другасныя пошліны на яго нафту. Але, думаю, гэта я б зрабіў, калі б лічыў, што ён не спраўляецца з працай. Я зрабіў гэта з Венесуэлай, — сказаў Трамп. — Я хачу, каб ён заключыў угоду, каб забойствы расійскіх і ўкраінскіх жаўнераў спыніліся». Ён таксама пракаментаваў пагадненне з Кіевам аб здабычы карысных выкапняў, якое не было падпісана ў той дзень, калі ў Белым доме адбылася сварка Трампа і віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

«Я яшчэ не гаварыў з імі [з Украінай], але праз вас [журналістаў] я даведаўся, што яны цяпер кажуць: «Я пайду на гэтую ўгоду, толькі калі мы ўступім у NATO» — ці нешта ў гэтым родзе. Па-першае, гэта ніколі не абмяркоўвалася. Па-другое, […] задоўга да Пуціна яны [Расія] казалі, што вы не ўступіце ў NATO».

«Магчыма, менавіта праз гэта пачалася вайна», — дадаў Трамп.

Каментары1

  • Украінскі аглядальнік
    01.04.2025
    Які карысны ... пуцінскі справавод. Доўгім часам сядзеўшы на брудных расейскіх грашах, зараз нараджаючыся руды дыктатар намагаецца зь імі расплаціцца праз зацягваньне быццам б перамоваў пра дамову аб эфэмерным міры. За кошт Украіны.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»2

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне4

Вялікая трансфармацыя Airbnb: ад кватэр да ўсяго на свеце1

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»2

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць