Улада88

Міхалевіч упэўнены, што лёгка збярэ сто тысяч подпісаў

Выбары з’яўляюцца часам выпрабаванняў для кожнага сур’ёзнага палітыка, заявіў ён.

Выбары з’яўляюцца часам выпрабаванняў для кожнага сур’ёзнага палітыка, заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі» Алесь Міхалевіч, які раней аб’явіў пра намер удзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы.

На думку Міхалевіча, на будучых выбарах большая частка грамадства не будзе падтрымліваць дзейнага прэзідэнта. З’яўляецца «унікальны шанс», паколькі «любы актыўны палітык, які валодае цэласным бачаннем будучыні Беларусі, можа рэальна прэтэндаваць на перамогу, і для гэтага ёсць усе шансы», сказаў ён.

Міхалевіч лічыць, што Беларусь стаіць на парозе буржуазнай рэвалюцыі, і найболей вострыя пратэстныя настроі праяўляцца ў рэгіёнах. Палітык упэўнены, што яго «вельмі добрая каманда лёгка і без усякіх сур’ёзных перашкод» збярэ сто тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Міхалевіч заявіў, што сваю апору бачыць у айчынным прыватным бізнесе і грамадскіх арганізацыях. «Я выступаю за незалежную Беларусь, свабодны рынак, правы чалавека і вяршэнства закона», — адзначыў ён. Сваю перадвыбарную праграму палітык збіраецца абнародаваць у верасні.

Паводле меркавання Міхалевіча, апазіцыя не зможа выставіць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. Разам з тым ён выказаў жаданне ўдзельнічаць у працэдуры вылучэння адзінага і заявіў, што «можа разглядаць магчымасць» зняцца на карысць кандыдата, які выступіць з аналагічнай праграмай і прадэманструе наяўнасць каманды і іншых рэсурсаў. Пакуль Міхалевіч не бачыць кандыдата з «пераможным праектам не крамлёўскага паходжання, які можа змяніць сітуацыю ў краіне».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзан Кадыраў тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Кажуць, што яго тэрмінова шпіталізавалі ў Маскве4

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць