Вайна44

«Для нас гэта чырвоныя лініі». Зяленскі адказаў на словы Уіткафа пра «пяць тэрыторый»

Украіна — суверэнная дзяржава, і пра яе тэрыторыі можа гаварыць толькі ўкраінскі народ, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Што датычыцца тэрыторыі. Украіна — суверэнная дзяржава, і ўсе тэрыторыі належаць унітарнай дзяржаве Украіна. Таму зноў жа, пра тэрыторыі нашай дзяржавы можа гаварыць толькі народ Украіны.

І вы ведаеце, што для нас гэта чырвоныя лініі — прызнаваць любыя тэрыторыі часова акупаванымі як не ўкраінскія, а расійскія.

Таму зноў жа, адпаведныя прадстаўнікі абмяркоўваюць пытанні па-за сваёй кампетэнцыяй», — сказаў Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ў Адэсе.

Раней паведамлялася, што спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў у эфіры Fox News у панядзелак, што мірная дамова будзе ўключаць урэгуляванне пытання «так званых пяці тэрыторый», не ўдакладніўшы, пра што менавіта ідзе гаворка.

Каментары4

  • Батрак
    16.04.2025
    Франц, навошта СССР змагаўся з Гітлерам? Загінула больш за 30 мільёнаў савецкіх людзей. Можа трэба было здацца, аддаць тэрыторыю да Волгі? Былі б жывыя мільёны людзей.
  • Меркаванне
    16.04.2025
    Батрак, у 1940-я дайшлі аж да Берліна. А ці дазволіць Еўропа Украіне дайсці да Масквы? Сумняваюся. Дазваляюць заходняй зброяй біць толькі па ўласнай украінскай тэрыторыі. Як можна перамагчы ворага, калі ён б'е ракетамі са сваёй хаты, а табе па яго хаце біць нельга, а толькі па сваёй? Для мяне гэта нейкі абсурд.
    Калі б у 2022 дазволілі біць заходняй зброяй па цэлях на тэрыторыі Расеі, па аэрадромах, з якіх узляталі самалёты каб бамбіць Марыупаль, па эшалонах расейскіх войскаў, якія ехалі ў бок Украіны, не дазваляючы ім перасекчы мяжу, то вайна б хутка скончылася яшчэ ў 2022 годзе.
  • Франц
    16.04.2025
    Батрак, Батрак, СССР аб’ектыўна меў рэсурсы, каб перамагчы, ён быў вялікі і моцны. Людзі ведалі: загінем, але пераможам. Маленькая ж Украіна ж не мае магчымасцей перамагчы вялікую ядзерную дзяржаву, Расія ўсё роўна пойдзе да канца і возьме сваё, сілы непараўнальна розныя. Таму нельга параўноваць гэтыя сітуацыі.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць