Грамадства44

Каманду Ціханоўскай пакінуў кіраўнік аддзела знешніх сувязяў

Пра сыход кіраўніка аддзела знешніх сувязяў Офіса Святланы Ціханоўскай Данііла Гаркавага паведаміла сама Ціханоўская. 

Руководитель отдела внешних связей Гаркавый покидает Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская і Данііл Гаркавы. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Данііл далучыўся да нас яшчэ ў лістападзе 2020 года і ўсе гэтыя гады мы былі побач у Літве. Я ўдзячная яму за спакой, высокую эфектыўнасць у распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, і, канешне, за веру ў Беларусь. Ведаю, што рашэнне пакінуць Офіс было няпростым.

Я яго паважаю, прымаю і падтрымліваю. І веру, што прыйдзе дзень — і мы зноў будзем працаваць разам, ужо ў вольнай Беларусі. Для мяне гэта таксама напамін, што Офіс як структура павінен быць гатовы да зменаў, у тым ліку кадравых. Нашая задача — будаваць устойлівыя сістэмы, якія будуць функцыянаваць у любых умовах і служыць людзям», — заявіла Ціханоўская.

«Сыход — гэта не развітанне. Працягваю верыць у нашу агульную справу і ведаю, што мы яшчэ сустрэнемся і будзем працаваць разам як са Святланай, так і з іншымі калегамі і каляжанкамі, многіх з якіх, на вялікі жаль, не маю права называць публічна», — пракаментаваў сваё рашэнне Гаркавы.

Каментары4

  • Натан Мошкавич
    18.04.2025
    А хто бы самнявауся?
  • Жигимонт
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • антисемит
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«На якія патрэбы зноў збіраем? — На дварэц для Коленькі»9

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць