Вайна

Зяленскі: Калі поўная цішыня сапраўды запануе, Украіна прапануе прадоўжыць яе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале пагадзіўся цалкам спыніць агонь, калі «поўная цішыня сапраўды запануе», і нават прапанаваў не абмяжоўвацца адным велікодным днём. Але дзейнічаць украінцы будуць у залежнасці ад паводзін Расіі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Зяленскі нагадаў, што ўжо 39 дзён таму ЗША зрабілі прапанову поўнага і безумоўнага спынення бакамі агню тэрмінам на 30 дзён. Украіна прыняла яе станоўча, у той час як Расія праігнаравала. Што ж тычыцца сённяшняй ініцыятывы Пуціна, то:

«Калі цяпер Расія раптам гатовая сапраўды далучыцца да фармату поўнай і безумоўнай цішыні, Украіна будзе дзейнічаць люстрана — так, як будзе з расійскага боку. Цішыня ў адказ на цішыню, ўдары ў абарону ад удараў».

Але Украіна гатовая гэтым не абмяжоўвацца:

«Калі поўная цішыня сапраўды запануе, Украіна прапануе прадоўжыць яе і пасля заканчэння велікодных сутак 20 красавіка ў далейшым».

На думку Зяленскага, рэакцыя на гэту прапанову засведчыць сапраўдныя намеры Расіі, бо

«30 гадзін дастаткова для загалоўкаў, але не для сапраўдных мер умацавання даверу. Трыццаць дзён могуць даць свету шанец».

У той жа час, як Зяленскаму дакладвае галоўнакамандуючы УСУ, на некаторых участках фронту і цяпер працягваюцца расійскія штурмавыя дзеянні і не сціхае расійская артылерыя.

«Таму даверу да слоў з Масквы няма. Мы занадта добра ведаем, як Масква маніпулюе, і заўсёды гатовыя да ўсяго», — канстатуе Зяленскі. 

У сувязі з гэтым ён падкрэслівае, што УСУ будуць дзейнічаць рацыянальна, даючы на кожны расійскі ўдар люстраны адказ. Рашэнні ж будуць прымацца на падставе падрабязных дакладаў галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага, якіх толькі на гэты вечар запланавана ўжо два. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе6

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме1

«Я трымаўся, спрабаваў яго супакоіць». У Швейцарыі беларус абараніў сям’ю ад агрэсіўнага рускамоўнага пасажыра ў цягніку38

Мітрапаліт Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь2

Праз суботу пройдзе рэспубліканскі суботнік5

Лукашэнка: Годзе ўжо будаваць музеяў, дастаткова аднаго10

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС32

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу16

Начальніца медчасткі калоніі ў Бабруйску, на якую скардзіліся палітвязні, пайшла на павышэнне4

Беларускія гарады запаланілі лісы. Што адбываецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе6

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць