Свет11

Міністр абароны Пакістана заявіў пра гатоўнасць завяршыць ваенны канфлікт пры згодзе Індыі

Пакістан гатовы спыніць ваенны канфлікт з Індыяй, калі Нью-Дэлі таксама згадзіцца на гэта, заявіў міністр абароны ісламскай рэспублікі Хаваджа Асіф.

«На працягу апошніх двух тыдняў мы пастаянна заяўлялі, што ніколі не зробім варожых дзеянняў у дачыненні да Індыі. Але калі на нас нападуць, мы адкажам. Калі Індыя адступіць, мы, безумоўна, пакладзём канец гэтай напружанасці», — сказаў Асіф у інтэрв’ю Bloomberg TV.

У ноч на 7 мая Індыя абвясціла пра пачатак аперацыі «Сіндура», скіраванай супраць «тэрарыстычнай інфраструктуры» ў Пакістане. Яна стала адказам на напад узброеных баевікоў на турыстаў у горадзе Пахалгам у горным раёне Анантнаг саюзнай тэрыторыі Джаму і Кашмір, які адбыўся 22 красавіка. Тады загінулі 26 чалавек, а дзясяткі атрымалі раненні. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групіроўка «Фронт супраціву», якая з’яўляецца адгалінаваннем «Лашкар-і-Тайба».

У межах аперацыі «Сіндура» Індыя нанесла ўдары па «тэрарыстычных лагерах» у падкантрольнай Ісламабаду частцы Кашміра — у Бахавалпуры, Котлі, Сіялкоце, Мурыдке, Музафарабадзе і іншых населеных пунктах.

Як піша Hindustan Times, у частцы лагераў размяшчаюцца штабы і вучэбныя цэнтры ісламісцкіх тэрарыстычных груповак «Джаіш-э-Мухамад» і «Лашкар-і-Тайба». Адзін з лагераў у акрузе Наровал служыць базай для беспілотнікаў, з дапамогай якіх на тэрыторыю Індыі скідвалі зброю, боепрыпасы і наркотыкі, сцвярджае выданне.

Каментары1

  • На чыім баку тэлевізар?
    07.05.2025
    А што кажа лукашэнкаўскі тэлевізар? На чыім баку Ігар Тур і іншыя прапагандысты?
    На баку Індыі ці на баку штабоў і вучэбных цэнтраў ісламісцкіх тэрарыстычных груповак «Джаіш-э-Мухамад» і «Лашкар-і-Тайба», якія з дапамогай беспілотнікаў скідваюць зброю, боепрыпасы і наркотыкі на тэрыторыю Індыі?

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца6

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы7

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв32

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС1

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію17

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць