Здарэнні44

У ДТЗ вінаватым прызналі веласіпедыста? Развязка здарэння ў Мінску

ДТЗ на вуліцы Старынаўскай у Мінску адбылося 28 сакавіка. У ім удзельнічалі кіроўца аўтамабіля Haval, які выязджаў з парковачнай пляцоўкі, і веласіпедыст, што рухаўся па ходніках і перасякаў менавіта той выезд. Першапачатковыя звесткі гаварылі не на карысць аўтамабіліста, аднак развязка аказалася нечаканай, піша Onliner.by.

Нагадаем, якім было першапачатковае паведамленне ДАІ Мінска: «Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 10:50 44-гадовы кіроўца аўтамабіля Haval, рухаючыся па прылеглай тэрыторыі будынка №51 па вуліцы Нікіфарава, пры выездзе на вуліцу Старынаўскую не даў перавагу і здзейсніў наезд на веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі веласіпедыст быў адпушчаны дадому».

Гэты выпадак журналісты разбіралі разам з Юрыем Красновым, выкладчыкам і інструктарам па ваджэнні. Пытанні тады ўзніклі да абодвух удзельнікаў здарэння.

А нядаўна з карэспандэнтам Onlíner звязаўся чытач, які сцвярджае, што знаходзіўся за рулём Haval у момант гэтага ДТЗ. Паводле яго слоў, у выніку праверкі ДАІ прызнала яго невінаватым у ДТЗ, выдала адпаведную даведку, а адміністрацыйны матэрыял завялі на веласіпедыста.

— Быў апублікаваны запіс толькі з адной відэакамеры, а была і іншая. І вось на другім відэа добра бачна, што веласіпедыст ехаў хутка. А там выезд з паркоўкі крамы, і ў той момант, калі я паварочваў, там быў прыпаркаваны аўтамабіль, які закрываў агляд. Але ў мяне ў полі зроку быў пешаходны пераход і кавалак тратуара: я паглядзеў направа — нікога, паглядзеў налева — таксама нікога. Паварочваю зноў — і там ужо гэты веласіпедыст. У той момант я ўжо фактычна знаходзіўся на пераходзе, адразу ж затармазіў, — расказаў суразмоўца.

Паводле яго слоў, ад удара ў аўтамабіля адскочыў бампер, засталіся драпіны на ЛКП. Паколькі вадзіцеля прызналі невінаватым, ён мае права разлічваць на кампенсацыю шкоды.

— Страхоўка не будзе мне нічога выплочваць, таму я збіраюся паехаць да веласіпедыста і прапанаваць яму выбраць любую дыягнастычную станцыю для ацэнкі шкоды. І па выніках гэтай ацэнкі буду патрабаваць кампенсацыю, калі спатрэбіцца, у судовым парадку, — дадаў чытач.

Каментары4

  • Справа раскрытая
    13.05.2025
    Віна на кіроўцы, бо раварыст проста ехаў па ходніку, як і меўся. Не бачыш раварыстаў - не садзіся за стырно аўтамабіля.
  • Жэка
    13.05.2025
    Справа раскрытая, яно і відаць, што "ехаў як і меўся", і нават не збіраўся тармазіць.
  • Справа раскрытая
    13.05.2025
    Жэка, а чаму ён мусіў тармазіць?

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць