Грамадства

Памерла паэтка Ніна Галіноўская

Гэта яе радкі: «Коцік-варкоцік Лёг на жывоцік. Лапкі пад вушка — Не трэба падушка» — ведае кожны маленькі беларус.

Ніна Васільеўна Галіноўская нарадзілася 18 снежня 1935 года ў вёсцы Вялікія Лазіцы (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).

Выйшла з сялянскай сям’і, скончыла Магілёўскую дашкольную педагагічную вучэльню. Працавала выхавацелькай дзіцячага садка торфапрадпрыемства «Калпеніца» на Брэстчыне, пасля карэктаркай газеты «Мінская праўда» (1962—1963), карэктаркай друкарні выдавецтва «Звязда», затым выдавецтва ЦК КПБ (1963—1967).

Першы верш паэткі выйшаў у 1958 годзе ў скідзельскай раённай газеце «Красное знамя».

Галіноўская аўтарка шматлікіх кніжак вершаў для дзяцей — «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), «Гусіны капялюш» (1994), «Клубок і Калабок» (1999), «Камп’ютарныя сакрэты» (2002), «Палёт з Карлсанам» (2006), «Калі я шчаслівы» (2013), «Звяры ў трамваі» (2013), «Леў смяецца» (2013), «Няма даравання вайне» (2014), «Вясёлая пясочніца» (2017), «У казачным лесе» (2020), «Крылатыя дружбакі» (2022).

У 2000-м Галіноўская атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Маўра.

Пра тое, што паэткі не стала, паведамляюць у сацсетках яе знаёмыя.

Развітанне адбудзецца 26 мая ў 14.00 у Мінску, у рытуальнай залі па вуліцы Кіжаватава, 58е.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку13

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?8

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry2

Ген выжывання: навукоўцы разгадалі сакрэт афрыканскага племені, якое амаль не п'е вады і есць толькі мяса1

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар4

Даследчыкі: штучны інтэлект пашырае разрыў паміж «зоркамі» і астатнімі1

У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі ВІДЭА7

Памёр пісьменнік Алесь Палынскі

Трамп паіранізаваў з Пуціна, расказаўшы пра сустрэчу Уіткафа з ім8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША39

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць