Грамадства33

Адбылася беатыфікацыя каталікоў, ахвяраў сталінскага рэжыму

23 мая ў касцёле ў Санкт-Пецярбургу адбылася беатыфікацыя біскупа Антонія Малецкага і дзевяці паплечнікаў — каталіцкіх новапакутнікаў Расіі ХХ стагоддзя лацінскага і ўсходняга абрадаў.

Антоній Малецкі

Большасць з іх так ці іначай звязаныя з Беларуссю, піша каталіцкі тэлеграм-канал Sluchac hadko.

Беатыфікацыя — гэта стадыя, якая папярэднічае прызнанню святымі ў Каталіцкай царкве.

Усе гэтыя людзі былі рэпрэсаваныя сталінскай уладай.

Біскуп Антоні Малецкі (1861-1935) паходзіў з сям’і перасяленцаў з Беларусі, у 1880-х служыў у Віцебску і Менску.

Біскуп Караль Слівоўскі (1855-1933) служыў у 1880-х у Сянно і Лепелі.

Ксёндз Канстанцін Будкевіч (1867-1923) служыў у 1896-1903 у Віцебску.

Ксёндз Ян Тройга (1881-1932) з беларускай сялянскай сям’і Беласточчыны. У 1900-х служыў і выкладаў у Магілёве.

Ксёндз Антоні Дзямяшкевіч (1891-1937) з беларускай сялянскай сям’і Аршанскага павету, служыў на Смаленшчыне і Браншчыне.

Ксёндз Францішак Будрыс (1882-1937) 

Ксёндз Антон Чарвінскі (1881-1938) 

Ксёндз Павел Хоміч (1893-1942) з беларускай сялянскай сям’і з Ваўкавыску, у Санкт-Пецярбургскай семінарыі і акадэміі належаў да беларускага кола.

Манахіня Ганна Абрыкосава (1882-1936).

Свецкая Каміла Крушальніцкая (1892-1937), шляхцянка з Баранавічаў.

Каментары3

  • .
    26.05.2025
    Наіўнае пытанне. Цікава, чаму ў рэлігійнікаў ёсць прызнанне "лепшымі" - святымі, аднак няма прызнання "горшымі" - ну тыпа чарцямі або іх памагатымі.
    У той спіс добра б трапілі каты пералічаных ахвяр, якія працавалі ў НКУС і іншых савецкіх структурах.
  • Бумерок
    26.05.2025
    Это был первый случай в истории, когда КК прижали к ногтю
  • ,
    26.05.2025
    ., кананізацыя - гэта не прызнанне лепшымі. Гэта збор доказаў, што чалавек трапіў на неба, і ў яго можна прасіць малітвы і заступніцтва. То бок, тут практычны сэнс, акрамя павучальнага "рабіце так".
    Прызнанне "праклятым" сэнсу не мае. Хто ведае, можа чалавек пакаяўся ў апошні момант, як злодзей на крыжы. З гэтай жа прычыны спынілі практыку не хаваць самазабойцаў з усімі і не маліцца за іх - вось іх акурат калісьці лічылі такімі праклятымі і загубленымі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў4

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

«Калі правілы не задавальняюць, выберыце іншы лагер». Чыноўнікі — пра скаргі бацькоў на тое, што іх не пускаюць да дзяцей3

36-гадовая айцішніца вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт — хоча стаць анколагам10

Расія заявіла, што больш не звязаная абмежаваннямі на разгортванне ракет сярэдняй і меншай далёкасці10

Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты

Мінінфарм забараніў кнігі Муракамі і Бёрджэса9

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць