Грамадства33

87-гадовую маці праваабаронцы Судаленкі забрала хуткая пасля прыходу сілавікоў

Пра гэта праваабаронца напісаў у сваім фэйсбуку.

Леанід Судаленка з маці пасля вызвалення з калоніі. Фота: з яго фэйсбука

«Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне! І сэрца маці не вытрымала», — напісаў праваабаронца ў Facebook.

Ён упэўнены, што ціск на родных з'яўляецца сапраўднай мэтай такіх уварванняў сілавікоў: «Рэжым гэтага і хацеў, бо так публічна абяцаў заказчык злачынстваў супраць чалавечнасці! Нават у вязніцы я бярог маці, не казаў усёй праўды — казаў, што працую за мяжой. Пасля вызвалення паспеў развітацца, але і тады не раскрыў праўду. Віншаваў у сакавіку з Днём нараджэння і яна запыталася: «Сынок, калі ты да мяне прыедзеш?» Я не змог яе раніць і сказаў: «Восенню, мама. Абавязкова прыеду.» Хоць дакладна ведаў: хутчэй за ўсё, не змагу…».

Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў студзені 2021 года, а ў лістападзе 2021 года ён быў асуджаны на тры гады, а пасля вызвалення ў ліпені 2023 года з'ехаў з Беларусі, аднак рэпрэсіі супраць яго не спыніліся. Яго завочна асудзілі на пяць гадоў.

У 2024 годзе праваабаронцу завочна прысудзілі яшчэ да 5 гадоў.

Каментары3

  • бабруйчанін
    29.05.2025
    Паскудзтва.....
  • Ёсік
    29.05.2025
    Сны дурныя не бачыце, мусаўцы? 87 гадоў жанчыне. Не, вы не мусаўцы, вы карнікі, гатовыя ўсіх зьнішчыць, толькі б тлусты дырэктар саўгаса сядзеў на фатэлі да скону. Няма ў вас гонару, годнасьці.
  • Т
    29.05.2025
    Лукашысты — гэта гітлераўцы, фашысты-сталяністы-сатаністы. Тыя так сама хапалі і забівалі родных, сваякоў, нават сем'і ўсіх "палітычна няправільных".

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу6

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай16

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 8

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону3

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць