Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 29 мая заявіў, што Расія не выканала абяцанні перадаць свой так званы «мемарандум» ні Украіне, ні ЗША, ні нават Турцыі, хоць раней паабяцала гэта зрабіць, піша «Украінская праўда».

«Словы з Масквой не працуюць. Нават той самы «мемарандум», які яны абяцалі і нібыта больш за тыдзень рыхтавалі, ніхто не бачыў. Украіне не перадавалі. Нашым партнёрам не перадавалі. Нават Турцыі, якая прымала першую сустрэчу, таксама не перадалі новага парадку дня. Хаця абяцалі цалкам супрацьлеглае — перадусім ЗША, прэзідэнту Трампу. Гэта чарговы расійскі падман», — заявіў Зяленскі.
Ён таксама падкрэсліў, што Расія свядома імкнецца зрабіць перамовы «бяззмястоўнымі», і менавіта таму неабходна ўзмацняць на Маскву санкцыйны ціск.
28 мая кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў прапанаваў правесці другі раўнд перамоў у Стамбуле 2 чэрвеня. Напярэдадні міністр абароны Украіны Рустэм Умераў перадаў Расіі дакумент, які адлюстроўвае пазіцыю Кіева, і чакаў «мемарандум» у адказ — як выражэнне расійскай пазіцыі. Але адказу так і не было.
На новы раўнд перамоў з Украінай Расія пашле тую ж дэлегацыю
Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос
Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску
Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны
Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі
Каментары