Здарэнні11

Вынесены прысуд за гібель падлетка на трансфарматарнай падстанцыі ў Мінску

У Мінску двое супрацоўнікаў прадпрыемства, 39 і 53 гадоў, атрымалі па 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Іх прызналі вінаватымі ў службовай халатнасці, якая прывяла да гібелі 16-гадовага хлопца. Таксама суд часткова вызваліў іх ад пакарання на 1 год — па Законе аб амністыі.

У чэрвені 2023 года прадпрыемствам былі набытыя пад знос будынкі на вул. Я. Маўра. Нягледзячы на тое, што будынкі выведзеныя з эксплуатацыі, трансфарматарная падстанцыя не была адключаная і знаходзілася пад напругай.

У пачатку 2025 года два школьнікі зайшлі ў закінуты будынак, які калісьці належаў цэглаваму заводу. Туды лёгка можна было прайсці. Пры гэтым трансфарматарная падстанцыя была пад напругай, а шафы з правадамі — не зачыненыя.

Адзін з падлеткаў паспрабаваў зрэзаць медныя кабелі і атрымаў смяротны ўдар токам. Другі выклікаў хуткую, але сябра выратаваць не ўдалося.

Абвінавачаныя — работнікі прадпрыемства, якое набыло гэтыя будынкі: адзін з іх — намеснік дырэктара, другі — начальнік энергамеханічнай службы.

Замест таго, каб адключыць падстанцыю і агарадзіць небяспечныя месцы, яны не зрабілі нічога — нават калі пачалі прыходзіць афіцыйныя папярэджанні.

Абодвух прызналі вінаватымі па арт. 428 ч.2 Крымінальнага кодэкса (халатнасць, што прывяла да гібелі чалавека).

Суд прыгаварыў іх да абмежавання волі на 4 гады без накіравання ў калонію. Ім забаранілі займаць кіраўнічыя пасады 5 гадоў. А таксама часткова вызвалілі ад пакарання па амністыі — мінус 1 год.

З прадпрыемства на карысць маці загінулага падлетка спагнана кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 60 тысяч рублёў.

Каментары1

  • def
    08.06.2025
    60 тысяч....
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць