Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы прыбыў у Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным пытанні, якія тычацца нядаўніх удараў Ізраіля і ЗША па іранскіх ядзерных аб’ектах.

Абас Аракчы
Пра гэта паведамляе агенцтва IRNA.
СМІ мяркуюць, што сустрэча з прэзідэнтам РФ адбудзецца ў панядзелак.
Раней Аракчы падкрэсліў, што Масква і Тэгеран маюць «стратэгічнае партнёрства». Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа выказаў незадаволенасць тым, што Аракчы едзе ў Расію, а не на перамовы з ЗША.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары