Грамадства22

Памёр Сяргей Ліхачоў

Памёр вядомы беларускі доктар-неўролаг, прафесар Сяргей Ліхачоў, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Яму было 72 гады.

Сяргй Ліхачоў. Фота: Мінздароўя 

Сяргей Ліхачоў быў вядомым спецыялістам у сваёй галіне — доктарам, навукоўцам, членам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі ў 2005—2010 гадах. Ён таксама быў прафесарам, доктарам медыцынскіх навук і членам праўлення Міжнароднай акадэміі неўралогіі і нейрахірургіі.

Сяргей Ліхачоў нарадзіўся 2 верасня 1952 года ў Свярдлоўску. Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1975 годзе ён працаваў доктарам-тэрапеўтам у Маладзечне, потым — у Ракаве, а пазней — неўролагам у 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

З 1982 па 2005 год ён прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да кіраўніка аддзела неўралогіі ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 2001 годзе атрымаў званне прафесара. З 2005 па 2018 год быў галоўным пазаштатным неўролагам Міністэрства аховы здароўя.

Каментары2

  • Инна
    26.06.2025
    Позавчера умер человек, который вышел из тюрьмы лукашистов, светлый человек. Белорус. Не родился в Свердлове.
  • Чавус
    26.06.2025
    Доктар, і яшчэ не стары ... Дзіўна і, вядома, вельмі шкада. Ён быў патрэбны людзям. Спачуванні родным.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць