Меркаванні11

Камэта-мятла

Алег Дзярновіч піша пра абскурантызм палітыкаў і астролягаў.

Алег Дзярновіч піша пра абскурантызм палітыкаў і астролягаў.

У жніўні 2006 г. прэзыдэнт Асацыяцыі авэстыйскай астралёгіі Павал Глоба назваў Беларусь цэнтрам Эўропы і паабяцаў нязьменнасьць курсу краіны, прынамсі, да 2016 г. Галоўным астралягічным аргумэнтам гэтага прагнозу, шырока прадубляванага беларускімі ды расейскімі мэдыямі, стала тое, што Аляксандар Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 г., «калі адбылася найрадчэйшая зьява – на Юпітэр упала камэта і раскалолася на 22 кавалкі».

17 траўня 1994 г. арбітальны тэлескоп Габл (HST) зьняў фантастычнае відовішча гэтай катастрофы сапраўды касьмічнага маштабу – на падлёце да Юпітэра зь ягонымі пастэльнымі колерамі чырвоныя фрагмэнты камэты расьцягнуліся на даўжыню 1,1 млн кілямэтраў, а гэта тры інтэрвалы паміж Зямлёй і Месяцам. Глоба, як гэта ў яго часта здараецца, паблытаў «дэталі» – фрагмэнтаў было не 22, а 21, і ўтварыліся яны не ад сутыкненьня з плянэтай, а менавіта самі фрагмэнты камэты P/Shoemaker ударылі па Юпітэру. Вельмі цікавай, нават для атмасфэры паноўнага ў Беларусі абскурантызму, стала сама практыка выкарыстаньня астралягічных прагнозаў для прадказаньня палітычнай сытуацыі.

У тыя ж самыя жнівеньскія дні майго астралягічнага знаку Льва ў 2006 годзе мне ў рукі трапіла выданьне перакладу з польскай на расейскую мову кнігі сэнатара Рэчы Паспалітай XVIII ст. Яна Малахоўскага, які быў аматарам астраноміі і астралёгіі. Малахоўскі зрабіў апісаньне камэты Шэзо, якую назіралі ў небе з 10 студзеня па 3 сакавіка 1744 г. Аўтар з высокай дакладнасьцю назваў каардынаты камэты і апублікаваў каталёг вядомых на той час камэтаў ад Стварэньня сьвету да XVIII ст., а ў ягоных камэнтарах можна пабачыць, як завострывалася мастацтва палітычнай сатыры.

Камэта Шэзо была вельмі нязвыклым аб’ектам і найярчэйшай камэтай XVIII ст. – яе галаву бачылі нават удзень. У некаторых месцах назіраньня камэта мела 6 хвастоў, што было, магчыма, зьвязанае з пэрыядычнымі выкідамі зь ядра.

Але і лёс зьяўленьня перакладу працы Малахоўскага абстаўлены дзіўнымі знакамі. Укладальнік знайшоў фаліянт у Фондзе Радзівілаў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Амаль адначасова з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зьніклі кнігі, сярод якіх была праца Готфрыда Гойнзіюса «Апісаньне камэты, якая зьявілася ў 1744 годзе...», што нарабіла вялікага шуму ў прэсе. Так, гэтыя дзьве кнігі прысьвечаныя адной і той жа камэце Шэзо.

Вышэй я напісаў «укладальнік» кнігі. Потым жа высьветлілася, што гэта ўкладальніца – менскі астроляг Галіна Гайдук. Ва ўсёй жа кнізе я не знайшоў яе поўнага імя. Існуе такая кніжная традыцыя, замацаваная ў савецкія часы, калі на вокладку выносяць толькі ініцыялы і чытач не заўжды можа граматычна правільна праскланяць імя аўтара, бо ня ведае, хто гэта – жанчына ці мужчына. Увогуле, да рэдактуры выданьня шмат іншых заўваг. Напрыклад, укладальніца піша пра супрацоўніцтва з «славяністкай» Пацехінай. Напэўна, на пачатковых стадыях мелася на ўвазе «паляністка», але потым узьнікла новае слова, якога няма ў слоўніках (там ёсьць толькі «славістка»). Далей усё ж робіцца зразумелай гэтая фройдаўская памылка, бо Галіна Гайдук спрабуе разважаць пра «славянскую астралёгію», залічыўшы сюды і Малахоўскага. Нават аналіз прадмовы да кнігі сьведчыць, наколькі беспэрспэктыўныя гэтыя спробы. Мы можам казаць пра эўрапейскую астралёгію ці, напрыклад, пра авэстыйскую традыцыю ў астралёгіі, але вылучэньне асобнай славянскай астралёгіі выглядае цалкам штучна.

Асноватворная ідэя астралёгіі заключаецца ў тым, што прасторава-часавая арганізацыя зьяваў і аб’ектаў анізатропная, гэта значыць неаднолькавая, і кожны момант часу ўнікальны паводле сваіх глыбінных праяваў. Такім чынам, згодна з астралёгіяй, вывучаючы асаблівасьці момантаў часу, можна вызначыць тэндэнцыі далейшага разьвіцьця зьяваў і аб’ектаў. Астролягам, што ставяць свае мэтады на службу асобным палітычным рэжымам, я хацеў бы прыгадаць словы Яна Малахоўскага, якімі ён скончыў сваю кнігу: «Бачачы гэтае прадвызначэньне ды падпарадкоўваючыся знакам... няхай шчыра цяпер аддаюцца Богу, каб не атрымалі па галаве мятлой».

Малаховский, Ян. Экспериментальная практика о кометах / Пред. и коммент. Г.В. Гайдук; Пер. с польск. Е.А. Потехиной. — Минск: РІВШ, 2006. — 120 с.: ил.

Фота photo.bymedia.net

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць