Здарэнні

76-гадовая пенсіянерка трапіла пад хуткасную электрычку ў Буда-Кашалёўскім раёне

Пенсіянерка з Гомеля трапіла пад хуткасную электрычку ў Буда-Кашалёўскім раёне, паведаміў БелТА старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Сяргей Казакевіч.

Трагедыя на чыгунцы адбылася днём 7 верасня. Каля 14.00 цягніком міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №710 Мінск — Гомель на 234-м км перагону Буда-Кашалёўская — Уза смяротна траўмаваная гамяльчанка 1949 года нараджэння.

Пенсіянерка пераходзіла чыгуначныя рэйкі па аўтамабільным пераездзе ў раёне прыпынку Чараток.

«Жанчына пераходзіла з двума вялікімі торбамі, яна практычна бегла. Аднак не рэагавала на гукавыя сігналы вялікай гучнасці. Магчыма, спадзявалася праскочыць перад цягніком. Нягледзячы на ўжытае экстраннае тармажэнне, прадухіліць наезд не ўдалося. Пажылая жанчына загінула на месцы», — распавёў Сяргей Казакевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць