Улада11

Як стаць прэзідэнтам у Беларусі

Патрабаванні да асобы кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь акрэсленыя ў Асноўным законе краіны — Канстытуцыі.

Патрабаваньні да асобы кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь акрэсьленыя ў Асноўным законе краіны — Канстытуцыі.

Патрабаваньні да кандыдата ў прэзыдэнты

Прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь паводле нараджэньня, не маладзейшы за 35 гадоў, не асуджаны, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі ня меней за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Тэрміны правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў

Выбары прэзыдэнта прызначаюцца палатай прадстаўнікоў не пазьней чым за 5 месяцаў і праводзяцца не пазьней чым за 2 месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў папярэдняга прэзыдэнта.

Вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты

Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасьці ня менш як 100 тысяч подпісаў выбарцаў. Працэдура вылучэньня пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты

Рэгістрацыю кандыдатаў Цэнтральная выбарчая камісія пачынае за 35 дзён і сканчае за 25 дзён да выбараў.

ЦВК мае права адмовіць кандыдату з наступных прычын:

• калі ў дэклярацыях аб прыбытках і маёмасьці будуць выяўленыя не адпаведныя сапраўднасьці зьвесткі, якія маюць істотны характар;

• калі больш як 15% ад агульнай колькасьці правераных подпісаў выбарцаў за вылучэньне кандыдата будуць прызнаныя несапраўднымі.

Легітымнасьць прэзыдэнцкіх выбараў

Лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаваньні прынялі ўдзел больш за палову грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, уключаных у сьпіс выбарцаў. Прэзыдэнт лічыцца абраным, калі за яго прагаласавалі больш за палову грамадзянаў краіны, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Калі ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасьці галасоў, то ў 2‑тыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасаваньня па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў выбарцаў. Абраным тады лічыцца кандыдат у прэзыдэнты, які на паўторным галасаваньні атрымаў больш за палову галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.

Тэрмін службовых паўнамоцтваў

Прэзыдэнт абіраецца на 5 гадоў народам Рэспублікі Беларусь — электаратам. Выбары праводзяцца па адзінай выбарчай акрузе, якая складае ўсю тэрыторыю дзяржавы.

Нагадаем, што першы і пакуль апошні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь — Аляксандар Лукашэнка, якія прыйшоў да ўлады амаль 16 гадоў таму, у 1994 годзе.

Фармальна два прэзыдэнцкія тэрміны, дазволеныя Канстытуцыяй, у Лукашэнкі скончыліся яшчэ ў 2004 годзе. Аднак неаднаразовыя папраўкі ў Асноўны закон дазволілі яму абірацца кіраўніком краіны практычна неабмежаваную колькасьць разоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам6

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе2

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»62

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць