Спорт

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

Сёння ўначы скончыўся адборачны турнір на чэмпіянат свету па футболе ў краінах Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі, а таксама ў Еўропе.

Фота: GERRIT VAN COLOGNE. Photo by ANP via Getty Images

Зборная Кюрасаа выйграла групу і ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе. Каманда выйграла групу ў Ямайкі, Трынідада і Табага і Бермудскіх астравоў.

Сёння ноччу Кюрасаа трэба было не прайграць у гасцях Ямайцы. Каманды ноччу згулялі 0:0. Месяц таму Кюрасаа выйграла ў Ямайкі 2:0.

Кюрасаа, што знаходзіцца на поўдні Карыбскага мора непадалёк ад Венесуэлы, стане зборнай з самай маленькай краіны на чэмпіянаце свету, яе насельніцтва 156 тысяч чалавек і тэрыторыяй у 450 квадратных кіламетраў, папярэдні рэкорд чэмпіянатаў належаў Ісландыі з яе 350 тысячамі.

Кюрасаа — самакіраванае дзяржаўнае ўтварэнне, што ўваходзіць у склад Нідэрландаў. Кароль краіны яе кіраўнік, а самі Нідэрланды адказваюць за абарону і знешнюю палітыку. Але Кюрасаа, як Фарэры ці Уэльс, член ФІФА.

Таксама з Цэнтральнай Амерыкі выйшлі на чэмпіянат свету Гаіці і Панама (другі раз у гісторыі), а Ямайка і Сурынам адправяцца ў міжкантынентальныя стыкі.

Такім чынам вызначыліся 42 з 48 удзельнікаў чэмпіянату свету па футболе.

Пуцёўкі ўжо заваявалі:

ад Паўднёвай Амерыкі — Аргенціна, Уругвай, Бразілія, Парагвай, Калумбія, Эквадор,

ад Афрыкі — Каба-Вердэ, Алжыр, Туніс, Егіпет, ПАР, Марока, Гана, Сенегал, Кот д'Івуар,

ад Азіі — Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Катар, Узбекістан, Іярданія, Саудаўская Аравія,

ад Акіяніі — Новая Зеландыя.

Таксама выступяць ЗША, Мексіка і Канада як арганізатары.

Ад Еўропы прамыя пуцёўкі заваявалі зборныя Германіі, Швейцарыі, Шатландыі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Нідэрландаў, Бельгіі, Англіі, Нарвегіі, Аўстрыі, Харватыі.

У стыкавыя матчы адпраўляюцца зборныя, што занялі ў сваіх групах другія месцы:Славакія, Косава, Украіна, Чэхія, Ірландыя, Італія, Боснія і Герцагавіна, Турцыя, Польшча, Албанія, Уэльс, Данія + чатыры найлепшыя каманды з Лігі нацый (Швецыя, Румынія, Паўночная Ірландыя, Паўночная Македонія), што не прабіліся праз адборачны турнір ЧС. Яны ў сакавіку разыграюць чатыры дадатковыя пуцёўкі ад Еўропы.

16 зборных будуць падзеленыя на чатыры групы па чатыры каманды і ў фармаце паўфінал/фінал разыграюць чатыры пуцёўкі (то бок яе атрымае пераможца кожнай з чатырох груп).

Лёсаванне стыкавых матчаў — 20 лістапада. Самі матчы пройдуць 26 і 31 сакавіка 2026 года. 

У міжкантынентальных стыках дзве пуцёўкі разыграюць Балівія, Новая Каледонія, Ірак, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Ямайка і Сурынам.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 12 чэрвеня па 19 ліпеня 2026 года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню на ім згуляюць 48 зборных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Так на цэнтральнай плошчы Осла віталі футбольную зборную Нарвегіі ВІДЭА1

Мопсы і бульдогі могуць знікнуць праз дзесяцігоддзе3

У МНС расказалі, чаму пры пошуку Максіма Зяньковіча ў Бярэзінскім раёне ад пачатку не задзейнічалі авіяцыю10

У Брэсце люлька з рабочымі звалілася з узроўню пятага паверха

Прэм'ер Літвы: Урад абмяркуе заўтра адкрыццё мяжы з Беларуссю8

Туск: Дыверсію на чыгунцы арганізавалі двое ўкраінцаў, яны выехалі ў Беларусь37

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну25

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads8

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць