Свет88

Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць

Кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустам Любаеў лічыць, што праблему кантрабандных паветраных шароў з боку Беларусі апошнім часам занадта раздзімаюць. Ён падкрэслівае: такія метэаралагічныя шары сапраўды могуць ствараць небяспеку, асабліва ў паветранай прасторы каля аэрапортаў, але гэта толькі адзін з многіх спосабаў кантрабанды, піша Delfi.lt.

Фота: State Border Guard Service via AP, File

Па словах Рустама Любаева, калі глядзець на агульную сітуацыю ў краіне, складаецца ўражанне, што менавіта гэтаму аднаму метаду надаюць празмерна шмат увагі, забываючы пра іншыя шляхі трапляння кантрабанды ў Літву і яе агульныя аб’ёмы. Ён таксама лічыць, што ажыятаж вакол шароў ідзе на карысць рэжыму Лукашэнкі і з’яўляецца часткай гібрыдных дзеянняў Мінска.

Раней урад Літвы часова закрываў мяжу праз актывізацыю запуску кантрабандных шароў. За апошні час яны некалькі разоў выклікалі збоі ў працы літоўскіх аэрапортаў, у тым ліку ў ноч на нядзелю, калі Віленскі аэрапорт даводзілася закрываць двойчы. Пытанне гібрыднай атакі з боку Беларусі неаднаразова разглядалася на пасяджэннях Нацыянальнай камісіі бяспекі і на розных міжнародных узроўнях.

Каментары8

  • Ипполит
    27.11.2025
    Да неужели?
  • .
    27.11.2025
    1. Раней пісалі, што восенню спецыялісты аэрапорта атрымалі новыя спосабы (радар?) назіраць за паветранай прасторай. І тады ўбачылі тыя шары, якіх не заўважалі.
    А пасля была яшчэ навіна, што літоўскія вайскоўцы збіраліся дапамагаць аэрадрому (іншым радарам?), каб больш дакладна ацэньваць небяспеку.

    2. Памежнікі - тыя, хто даўно добра ведалі пра метэазонды і іх залежнасць ад ветру. Інфармацыя ад іх неаднойчы публікавалася ў навінах да "кастрычніцкага крызіса". І больш спакойна.

    3. Боты ўжо перажываюць, што Літва можа саскочыць з кручка.
  • No pasaran
    27.11.2025
    Дрон с вертикальным взлетом и ружьем для страйкбола в помощь. Заодно можно военных потренировать с мобильным радаром.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Усе навіны →
Усе навіны

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання16

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Мікалай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць