Свет2525

Наўседа: Мы можам зноў закрыць мяжу з Беларуссю, але без дапамогі іншых не дамо рады

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што калі працягнуцца палёты кантрабандных паветраных шароў з Беларусі, мяжу можна будзе закрыць у любы момант. Аднак прызнаў, што адна Літва не здольная аказаць істотны ўплыў на паводзіны рэжыму Лукашэнкі, паведамляе BNS.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Мы адкрывалі мяжу, спадзеючыся на добрую волю Беларусі, але пакуль яе не бачым. Як адкрылі — так і можам закрыць, калі не будзе сігналаў, што рэжым хоча цывілізаванага суіснавання», — сказаў Наўседа.

Ён, аднак, дадаў, што для ўплыву на Беларусь неабходнае сумеснае дзеянне з краінамі ЕС і трансантлантычнымі партнёрамі, асабліва з ЗША.

Прэзідэнт адзначыў, што ЗША маюць свае планы адносна беларускага рэжыму, але з-за непрадказальных паводзін рэжыму іх рэалізацыя была адкладзеная. У выніку ў справе кантактаў з ЗША таксама могуць быць наступствы, калі Беларусь не дэманструе добрую волю.

Гітанас Наўседа згадаў, што пасля адкрыцця Літвой двух памежных пунктаў з Беларуссю беларускі бок не дазваляе літоўскім грузавікам вяртацца назад, а таксама што ў Літве ўжо двойчы прыпынялі працу аэрапорта Вільнюса з-за палётаў кантрабандных шароў.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што крытыка ўрада магчымая, але разам з ёй трэба прапаноўваць канкрэтныя рашэнні. Ён параўнаў сітуацыю з нападам Расіі на Украіну, калі вінаваць Кіеў было б абсурдным.

Наўседа таксама адзначыў сувязь паміж узмацненнем палётаў шароў і разглядам амерыканскага плана міру для Украіны. Паводле яго, аўтакратычныя рэжымы могуць скарыстацца такой міжнароднай сітуацыяй для дэстабілізацыі.

Раней, у канцы кастрычніка, Літва закрывала мяжу з Беларуссю амаль на тры тыдні з-за пагрозы ад кантрабандных метэаралагічных шароў, але пазней адкрыла яе. Пасля гэтага інцыдэнты з шарамі зафіксавалі 20 і 23 лістапада.

Тым часам беларускія ўлады працягваюць утрымліваць літоўскія грузавікі, што, на думку літоўскага кіраўніцтва, з’яўляецца гібрыднай ці камбінаванай атакай Беларусі на краіну.

Каментары25

  • Бот
    24.11.2025
    Сделал больнее?)
  • Бубубу
    24.11.2025
    Калі б вы, рабяты, не былі такімі (мякка кажучы) баязліўцамі за прысабечаную гісторыю ВКЛ, то маглі б сапраўды навесці страху на рэжымчык, стварыўшы беларускія добраахвотніцкія аддзелы пры Саюзе стралкоў, а то і пры войску. А так ваш лёс - прагінацца пад тых, каго вы лічыце "акупаванымі", "несамастойнымі", "недаеўрапейскімі". Як яно :) ?
  • Г
    24.11.2025
    Абьядноўвайцеся і закрывайце і Літва і Польшча і Латвія

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму літоўскія фуры дагэтуль не выпускаюць з Беларусі11

Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «цягамоцінай»19

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка73

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу2

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць