З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Куды Януковіч разварочвае Украіну

Нягледзячы на небяспечныя аўтарытарныя тэндэнцыі, прэзідэнцтва Януковыча для Ўкраіны пакуль што прыносіць больш карысці

На гэтым тыдні давялося пабываць на ўкраінскім інвестыцыйным форуме ў Лондане. Украінскія чыноўнікі з урада Януковіча — у дарагіх строях, з бліскучай англійскай мовай. Абяцаюць пакет прагрэсіўных рэформаў на працягу бліжэйшых месяцаў: пакуль што яны маюць мандат на іх, бо і парламент, і ўрад пакуль што ў руках «бела-сініх». З іншага боку, у кулуарах тыя-іншыя людзі з украінскага бізнэсу досыць скептычна ставяцца да прыгожых словаў урадоўцаў: маўляў, трэба нешта дзеля справаздачы зрабіць. Хаця і яны не абмаўляюць, што за пару месяцаў было ажыццяўлена нямала карысных зменаў у законадаўстве.

Так ці іначай,

з эканамічнага пункту гледжання пакуль што прэзідэнцтва Януковыча можна ацаніць пазітыўна. Размарозка адносін з такім буйным суседам як Расія — рэч аб’ектыўна станоўчая для ўкраінскай эканомікі.
Пры гэтым пільныя назіральнікі маглі заўважыць заявы Януковыча пра тое, што гэта размарожанне не касуе курса на еўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны і што зліцця «Газпрома» і «Нафтогаза» па схеме «5% у абмен на 100%» не будзе. Намеснік галавы адміністрацыі Януковыча сказала, што новыя пагадненні Ўкраіны не павінны супярэчыць старым пагадненням: то бок Украіна не пойдзе ні ў якія мытныя саюзы, калі гэта будзе супярэчыць удзелу ў WTO.

Таксама вартая асаблівага згадвання сімбалічная падзея: Януковыч зрабіў так, што падчас свайго візіта ў Кіеў

прэзідэнт Расіі Мядведзеў усклаў вянок да помніка ахвяраў Галадамору.
Гэта што да нібыта антыўкраінскасці ідэалогіі новага прэзідэнта.

Няма такой ужо антыўкраінскасці, пакуль што новая ўлада ва Ўкраіне дэманструе прагматызм, хітрасць і дыпламатызм - што яна і павінна дэманстраваць. Іншая рэч, што дзякуючы прэзідэнцтву Юшчанкі неабходны для гэтай дыпламатычнасці кампраміс, баланс скрайнасцяў моцна ссунуўся ў правільны прозаходні бок.

Існуе пэўная насцярога што да аўтарытарысцкіх тэндэнцый Януковыча, але ж апазіцыя, мне здаецца, мае дастаткова ўплыву, каб не дапусціць усталявання паўнавартаснага аўтарытарнага рэжыма.

Адначасова звярніце ўвагу, як падвысілася роля Ўкраіны ў кантэксце расійска-беларускіх адносін: на фоне ўзмацняючыхся стасункаў з Расіяй, Украіна застаецца адной з вельмі нешматлікіх дэмакратычных краін, якія маюць афіцыйныя дачыненні з беларускім кіраўніцтвам, а з нядаўняга часу зрабілася і транзыторам венесуэльскай нафты ў Беларусь.

***

Паведамленні пра расійска-ўкраінскія інтэграцыйныя ініцыятывы ў апошнія тыдні ідуць, здаецца, няспыннай плынню: танны газ у абмен на працяг знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме, лагістыка, будаўніцтва караблёў, авіябудаўніцтва, электраэнергетыка, хімічная прамысловасць і нават спецслужбы.

Па ўсім відаць, на апошніх украінскіх прэзідэнцкіх выбарах Расія здолела ажыццявіць бяспройгрышную камбінацыю, пры якой абодва кандыдаты былі прарасійскімі.
У апошнія месяцы перад выбарамі ў прарасійскім амплуа засвяцілася Юлія Тымашэнка — узгадайма хаця б трыумфальную сустрэчу з Пуціным, дзе яна лаяльна ўсміхалася жартам расійскага кіраўніка пра Юшчанку і яго хаўрусніка Саакашвілі. Фігура ды ідэалогія Віктара Януковыча былі вядомыя яшчэ з 2005 года.

(…)

Насцярожвае не пашырэнне ўкраінска-расійскага эканамічнага супрацоўніцтва — урэшце, Украіна цяпер не ў тым эканамічным становішчы, каб ахвяраваць эканамічнымі выгодамі дзеля палітычных меркаванняў. Абазначаны прарасійскі ідэалагічны трэнд таксама не нагода для насцярогі: дыскусія паміж Усходам і Захадам — іманентная для Украіны рэч, і гэты маятнік будзе заўсёды гайдацца ці то ў адзін, ці то ў другі бок.

Насцярожвае трэці фактар, які суправаджае вышэй згаданыя: насоўванне пуцінска-лукашэнкаўскіх метадаў палітычнай барацьбы, пра якія пачала заяўляць апазіцыя.
З’яўляюцца першыя сігналы што да абмежавання свабоды слова і паступовага насоўвання самацэнзуры на ўкраінскай тэлевізіі. Некаторыя апазіцыйныя публіцысты пачалі гучаць ужо зусім песімістычна. Прыкра за Расію: чарговы раз робіцца відавочным, што на постсавецкай прасторы прарасійскасць ідзе поруч з антыдэмакратычнасцю.

Галоўным дасягненнем прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі лічыцца ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў. Што ў Юшчанкі не атрымалася, дык гэта правядзенне рашучых эканамічных рэформаў, як гэта бліскуча зрабіў у Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Расплатай за гэта і ёсць прэзідэнцтва Януковыча.

Цалкам на «Новай Еўропе»

Каментары

Цяпер чытаюць

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў8

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн5

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер5

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе10

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы8

Аляксандр Усік перамог Даніэля Дзюбуа накаўтам4

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў5

Украіна прапанавала Расіі сустрэцца дэлегацыямі на наступным тыдні2

Гэтыя простыя прадукты — альтэрнатыва бульбе. Раней беларусы елі менавіта іх7

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў8

Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуе на некаторых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць