Свет11

Чэскія выбары: «Я вярну вам Элвіса!»

У Чэхіі 28 і 29 траўня праходзяць выбары ў ніжнюю палату парлямэнту (Poslanecká sněmovna).

У Чэхіі 28 і 29 траўня праходзяць выбары ў ніжнюю палату парлямэнту (Poslanecká sněmovna).

Як выбіраюць чэхі?

У ніжняй палаце Чэскай Рэспублікі — 200 дэпутатаў. Яны выбіраюцца кожныя чатыры гады паводле адмысловай прапарцыйнай сыстэмы. Мандаты ў шматмандатнай выбарчай акрузе, якіх у краіне 14 (столькі, колькі і адміністрацыйных адзінак — краёў), разьмяркоўваюцца паміж партыямі, якія набралі ня менш за 5 адсоткаў галасоў у дадзенай акрузе. Колькасьць мандатаў у дадзенай акрузе вызначаецца пасьля выбараў, у залежнасьці ад колькасьці пададзеных галасоў (агулам кажучы, чым вышэйшая прысутнасьць выбарцаў у дадзенай акрузе, тым больш мандатаў аказваецца ў ёй для падзелу). Мандаты для партый налічваюцца пры дапамозе адмысловай арытмэтычнай працэдуры, званай мэтадам Ондта. Гэты мэтад дае перавагі моцным партыям, якія набралі значна больш галасоў за супернікаў.

Папярэднія выбары ў 2006 годзе закончыліся палітычным патам, калі левыя (сацыял‑дэмакраты і камуністы) здабылі 100 мандатаў, дакладна столькі ж, колькі Грамадзянска‑дэмакратычная партыя (ODS), Хрысьціянска‑дэмакратычная унія‑Чэхаславацкая народная партыя (KDU‑CSL) i Партыя зялёных, якія потым стварылі ўрад пад кіраўніцтвам Мірка Тапаланка.

Левым удалося правесьці вотум недаверу ўраду Тапаланка ў сакавіку 2009‑га. Датэрміновыя выбары былі прызначаныя на чэрвень 2009‑га, але суд, у выніку скаргі аднаго з дэпутатаў, скасаваў закон, які гэтыя выбары прызначыў. «Тэхнічны ўрад» Яна Фішэра, які прыйшоў пасьля Мірка Тапаланка і меўся кіраваць Чэхіяй да датэрміновых выбараў, датрываў да сёлетніх выбараў, якія адбываюцца ў нармальны, акрэсьлены канстутуцыяй тэрмін.

Хто можа выйграць выбары 2010?

У выбарах бяруць удзел 27 партый і рухаў, якія разам выставілі крыху больш за 5 тысяч кандыдатаў (на адзін мандат прыпадае 25 прэтэндэнтаў).

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што выбары выйграюць сацыял‑дэмакраты Іржы Пароўбка (ČSSD), а месцы ў парлямэнцe гарантаваныя таксама партыі ODS i камуністам (KSČM). Гэта тры найбольшыя, «традыцыйныя» партыі, да якіх чэхі ўжо прызвычаіліся і якія шмат каму ў краіне ўжо абрыдлі.

Паводле апытаньняў, месцы ў парлямэнце атрымае і зусім новая чэская партыя, TOP09, якую арганізаваў былы міністар замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг. (Карл Шварцэнбэрг, які быў міністрам замежных справаў Чэхіі, калі краіна старшынявала ў Эўрасаюзе, наведаў з афіцыйным візытам і Менск. Пра сваё бачаньне беларускай сытуацыі Шварцэнбэрг распавёў летась у інтэрвію беларускай службе Радыё Свабода).

«Абяцаю вам піва за 2 кроны і сямідзённы вікэнд»

Cамым яркім акцэнтам сёлетніх парлямэнцкіх выбараў сталася выбарчая «антыкампанія», то бок, выбарчая прапаганда, якая дыскрэдытуе палітычных супернікаў. На вуліцах чэскіх гарадоў раптам зьявіліся агромністыя плякаты, на якіх Іржы Пароўбэк, лідэр найбольш папулярнай партыі ČSSD, абяцае нечуваныя рэчы, калі ягоная партыя прыйдзе да ўлады: «Я вярну вам Элвіса», «Скасую ранішняе пахмельле», «Скасую ранішняе ўставаньне», «Абяцаю вам ўікэнд даўжэйшы на пяць дзён», «Абяцаю вам праз тры гады піва за 2 кроны».

Усе ведаюць, што плякаты заказалі палітычныя супернікі сацыял‑дэмакратаў з ODS, якія ня надта каб аднекваліся ад гэтага. Чэхі ўволю пасьмяяліся з такіх палітычных хохмаў, а таму сацыял‑дэмакраты, паразважаўшы, што ім лепей акупіцца — шукаць справядлівасьці ў судзе ці агрызнуцца тым самым спосабам — вырашылі адказаць антыпрапагандай у бок ODS. На вуліцах зьявіліся плякаты, на якіх, побач з выявай Мірка Тапаланка і ягоных партыйных калегаў, стаіць надпіс: «Мы ў нічым не вінаватыя. Гэта вы нас выбралі».

Вельмі злосны прыклад палітычнай антыпрапаганды зьявіўся ў форме відэа ў інтэрнэце. У гэтым роліку дзьве вядомыя постаці чэскага тэатру і кіно з малодшага пакаленьня, Марта Ісава і Іржы Мадл, тлумачаць, чаму нельга галасаваць за левых і як пераканаць бабуляў і дзядуляў на вёсцы і ў малых мястэчках, каб яны гэтага не рабілі. Тут, зразумела, прыгадваецца вершык Г.Лабадзенкі, у якім малады беларускі паэт раіў унуку схаваць бабулін пашпарт перад выбарамі. Парады Ісавай і Мадла таксама можна ўспрымаць у гумарыстычным ключы, але яны, так бы мовіць, настолькі цынічныя і маральна ненарматыўныя, што мы не наважыліся даць нават спасылку на гэтае відэа на YouTube, ня кажучы ўжо пра тое, каб паставіць яго на наш сайт.

У якасьці суцяшэньня прапануем вам выбарчы ролік партыі TOP09 Карла Шварцэнбэрга, які зьяўляецца прыкладам густоўнай і дасьціпнай палітычнай прапаганды, зробленай на найвышэйшым мастацкім узроўні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата20

Армяніна, які сядзіць больш за 20 гадоў за стварэнне ў Гомелі злачыннай групоўкі, асудзілі яшчэ за тры жорсткія забойствы5

Топ-спецыялістку па маркетынгу з МТБанка асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Некаторых мужчын называюць «каструльшчыкамі». Хто гэта?16

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд36

У палон трапіў 50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію4

Беларускі гінеколаг у Варшаве Ганна Каско ў мінулым месяцы зарабіла $45 тысяч23

Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць