Улада77

Лукашэнка: Беларусь, Казахстан і Расія могуць дамовіцца па Мытным саюзе

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Ігарам Шувалавым.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь, Казахстан і Расія могуць дамовіцца аб двух‑трох пытаннях у рамках Мытнага саюза, якія з’яўляюцца адчувальнымі для трох краін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігарам Шувалавым.

«Адзінае, мы хацелі б, каб усё было прыстойна і каб любыя нашы адносіны былі заснаваны на раўнапраўі і павазе. Калі мы гэта будзем бачыць, пойдзем на любыя кампрамісы, любыя ўступкі, якія, можа, на нейкі прамежак часу будуць і цяжкія, і адчувальныя для нас, — сказаў Лукашэнка.

— Нават калі нам дзесьці будзе выгадна, але мы ўбачым ушчамленне нашых інтарэсаў і непавагу як да дзяржавы, так і да нашага народа, то мы на гэта, зразумела, не пойдзем».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды была прыхільніцай інтэграцыйных працэсаў. «Гэта не дзяжурныя словы для публікі. Гэта наш імідж — самай інтэрнацыянальнай краіны на постсавецкай прасторы, і мы заўсёды выступалі за інтэграцыю, нават калі аб ёй баяліся гаварыць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён таксама дадаў, што Беларусь «не хацела б адыходзіць ад гэтага іміджавага характару дзяржавы і заўсёды будзе прытрымлівацца гэтай палітыкі, стратэгіі і тактыкі на перспектыву».

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ёсць некаторыя праблемы па Мытнаму саюзу, якія ён плануе сёння абмеркаваць. «Мы будзем зыходзіць з таго, што наша даволі высокатэхналагічная краіна, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, загінуць не можа, — адзначыў беларускі лідэр.

— Мы не хочам выкарыстоўваць ніякія перавагі нашай дзяржавы, перш за ўсё, на шкоду расіянам.

Ды ў нас і няма якіх‑небудзь вялікіх прэтэнзій да іншых дзяржаў з пункту гледжання нашых інтарэсаў, у тым ліку і да Казахстана». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць у гэтым ключы любыя праблемы, што ўзніклі. «Больш таго, я ведаю, тое, што вы сёння скажаце, — гэта фактычна пазіцыя, якая заўтра можа рэалізоўвацца ў Расіі. А я магу сёння прыняць рашэнні, якія з заўтрашняга дня могуць быць рэалізаваны ў Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да госця.

«Мы можам дамовіцца ўжо тут аб якіх‑небудзь праблемных пытаннях, якія сёння адчувальныя для Беларусі, Расіі і Казахстана», — адзначыў кіраўнік дзяржавы і папрасіў «адкрыта і шчыра расказаць аб працэсах, што адбываюцца».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

Велізарная зграя ваўкоў трапіла ў здымкі фотапасткі ў Ганцавіцкім раёне3

Geely пачынае вытворчасць прататыпаў аэратаксі5

«45 гадоў ішла да таго, каб стаць калгасніцай. І ганаруся гэтым». Мінчанка з’ехала са сталіцы ў вёску і пачала вырабляць мэблю18

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва16

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць22

Гомельскія ўлады дзеля ўстаноўкі помніка Ракасоўскаму высеклі цэлы сквер у цэнтры горада3

Дзядзька Алік у жыцці не п’е чарлік: гісторыя блогера, які парадзіруе выпівоху з вашага двара

Нетрадыцыйныя партыі здабываюць усё большую сілу ў Еўропе, у Чэхіі такія на кожны густ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць