Грамадства11

Пад Варшавай пачалася падрыхтоўка супрацоўнікаў каналу Беларусь-TV

Новае тэлебачаньне мусіць пачаць вяшчаньне ўвесну

Новае беларускае тэлебачаньне ў хуткім часе пачне вяшчаньне на Беларусь. У панядзелак варшаўскія спэцыялісты пачалі рыхтаваць кандыдатаў на пасады карэспандэнтаў для працы на тэлевізіі «Беларусь TV», што мае пачаць вяшчаньне з польскай сталіцы праз спадарожнік увесну наступнага году.

Першая група ў складзе 12 чалавек у прыгарадзе Варшавы – Фаленіцы, праходзіць цяпер двухтыднёвае абучэньне. Праграму адкрылі кіраўнік праекту зь беларускага боку дзеяч тэлебачаньня Эдуард Мельнікаў ды польскі мэдыяльны трэнер – рэпарцёр Адам Рагаля.

Па словах арганізатараў праекту, за 14 дзён навучаньня з 10-гадзіннымі заняткамі кандыдаты маюць прайсьці праграму, на якую польскія студэнты трацяць ад трох да шасьці месяцаў.

Сярод выкладчыкаў – адзін з заснавальнікаў Беларускай рэдакцыі Польскага радыё Марцін Сьмялоўскі, былы супрацоўнік амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцька, якога дэпартавалі ў чэрвені мінулага году ды шмат іншых. Пра правы і абавязкі журналіста ў Беларусі ў першы ж дзень навучаньня распавёў юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Навучаньне першай групы будучых тэлежурналістаў, як мяркуецца, працягнецца да канца верасьня, пасьля чаго на зьмену прыедуць наступныя 12 чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў6

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць