Грамадства22

Віншуем! Спёка зніжаецца

А ў найбліжэйшыя дні нас чакаюць навальніцы і буры. Прагноз надвор’я на 27 — 29 ліпеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С

, днём ад 21°С па паўднёвым захадзе да 34°С па ўсходзе.

У Мінску 27 ліпеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—20°C,

днём 27—29°C.

У наступныя двое сутак, 28 і 29 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор'е. 28 ліпеня ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 14—21°С,

днём 22—29°С, ва ўсходніх раёнах 30—33°С, па захадзе краіны 19—21°С.

29 ліпеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 13—20°С, днём 18—25°С, па паўночным усходзе да 29°С.

У Мінску 28 ліпеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём месцамі моцны дождж. Днём навальніца. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с, днём пры навальніцы парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—19°C, днём 26—28°C.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах2

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў15

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася4

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі33

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах2

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць