Свет

У Літве пашпарты выдавацьмуць праз інтэрнэт

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы 2 кастрычніка аб’явіла, што пачало распрацоўку пляну па падачы заяваў на атрыманьне пашпарту, ідэнтыфікацыйных картаў, дэклярацыі месца жыхарства ды іншых дакумэнтаў і працэдураў праз інтэрнэт. Пасьля распрацоўкі праекту і пачатку работы па новым прынцыпе атрымаць пашпарт і шмат якія іншыя дакумэнты можна будзе седзячы ў хаце.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы 2 кастрычніка аб’явіла, што пачало распрацоўку пляну па падачы заяваў на атрыманьне пашпарту, ідэнтыфікацыйных картаў, дэклярацыі месца жыхарства ды іншых дакумэнтаў і працэдураў праз інтэрнэт, паведамілі карэспандэнту ІА REGNUM у прэсавай службе МУС. Пасьля распрацоўкі праекту і пачатку работы па новым прынцыпе атрымаць пашпарт і шмат якія іншыя дакумэнты можна будзе седзячы ў хаце.

Спатрэбіцца адно толькі запоўніць шэраг анкетаў і пазначыць месца, дзе найзручней атрымаць патрэбны дакумант. Паводле інфармацыі МУС Літвы, новы прынцып істотна зьменшыць час і палегчыць працэдуру атрыманьня шмат якіх дакумэнтаў.

Праект часткова фінансуе фонд рэгіянальга разьвіцьця Эўразьвязу. Сёньня ў Літве праз інтэрнэт ужо можна аплаціць рахункі практычна за ўсе паслугі (камунальныя паслугі, тэлефон, інтэрнэт, кабельную тэлевізію, банкаўскія крэдыты і г.д.), пабачыць жывую трансьляцыю пасяджэньняў розных інстытутаў улады (урад, сэйм, прэсавыя канфэрэнцыі палітыкаў і г.д.), самастойна праводзіць апэрацыі з падаткавымі дакумэнтамі. Апроч таго, ад 26 верасьня ўсе пасяджэньні ўраду Літвы можна ўбачыць у жывым этэры з дапамогай мабільнай сувязі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю9

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Усе навіны →
Усе навіны

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку1

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы9

Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт1

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю9

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць