Грамадства

Хваля гарачага трапічнага паветра зноў прыйдзе ў Беларусь у канцы тыдня

У пачатку бягучага тыдня Беларусь апынулася пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Паводле слоў спецыяліста, захаваецца іх уплыў і ў аўторак, 10 жніўня. На большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі моцныя ліўні. Пры навальніцах ва ўсходніх рэгіёнах — шквалістае ўзмацненне ветру, месцамі да 15–22 метраў за секунду. У дзённыя гадзіны ва ўсходніх раёнах магчымы град.

Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе 15–22 градусы цяпла, а заўтра днём яна будзе вагацца ад плюс 23 да 29 градусаў. На ўсходзе будзе па-ранейшаму горача: паветра прагрэецца да 30–34 градусаў.

Істотна характар надвор’я не зменіцца і 11 жніўня. Месцамі, пераважна на паўднёвым усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях — да плюс 30–33 градусаў.

У другой палове тыдня паветраныя патокі зноў набудуць паўднёвы напрамак, і на тэрыторыю Беларусі чарговы раз накіруецца гарачае субтрапічнае паветра.

У чацвер, 12 жніўня, кароткачасовыя дажджы з навальніцамі чакаюцца на паўднёвым усходзе Беларусі. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 26–32 градусы вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 35–37 градусаў.

Гарачым абяцае быць надвор’е і ў канцы тыдня. Месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 15 да плюс 24 градусаў, а днём 13 жніўня — ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль. Па ўсходзе Беларусі чакаецца плюс 35–37 градусаў.

У выхадныя дзённая тэмпература зноў дасягне рэкордна высокіх значэнняў — плюс 30–36 градусаў, па ўсходзе — да плюс 37–39 градусаў.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, першая дэкада жніўня выдалася на рэдкасць гарачай, такіх высокіх тэмператур не было за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Медыцынская загадка: у жанчыны нечакана пачаў дрыжаць правы бок твару. Прычыну выявіў толькі восьмы доктар2

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць