Культура

Андрэй Хадановіч. Ціхі анёл над гняздом зязюлі

Трыццаць восьмы тралейбус запальвае свае бартавыя агні:
няма чаго болей рабіць на прыпынку — лепей на вышыні.

Палёты ўзімку? Ніколі. Ясна і крумкачу.
Але ў кіроўцы тралейбуса калядныя зоры ўваччу.

Трыццаць восьмы тралейбус запальвае свае бартавыя агні:
няма чаго болей рабіць на прыпынку — лепей на вышыні.

Палёты ўзімку? Ніколі. Ясна і крумкачу.
Але ў кіроўцы тралейбуса калядныя зоры ўваччу.

Надвор’е шэпча — нялётнае, і праўды няма ў крыле,
і сьвятлафор заікаецца на чырвоным сьвятле.

«Чырвоная Маска Сьмерці», — сказаў бы тут Эдгар По.
Але трыццаць восьмы тралейбус ня пойдзе сёньня ў дэпо.

У сьведкаў пад шапкай зімовай дыба ўстаюць валасы,
калі трыццаць восьмы ад ледзяной адрываецца паласы.

Як ад вальсу, галовы кружацца ў пасажыраў і іхных дам.
«Тралейбус ляціць у неба. Наступны прыпынак — там…

Не забывайце аплачваць, — чуецца, як пароль, —
на паветранай лініі сёньня працуе кантроль…

Забараняецца размаўляць з кіроўцам увышыні…
Пераканаўчая просьба мацней падцягнуць рамяні…

Не кампастуйце талёнаў, маючы праязны…
Саступайце анёлам сталага веку, інакш саступяць яны…

Бізнэс-кляса для пасажыраў зь дзецьмі ды інвалі…»

Болей абвестак зь неба не чуваць на зямлі.

Тралейбус ляціць уверсе, унізе плыве яго цень.
Нябесны дыспэтчар стаміўся лічыць:
трыццаць восьмы тралейбус за дзень!

Валасы-2006

ціхі анёл праляцеў
над гняздом зязюлі

яшчэ адзінаццаць тысяч
тваіх маладых суайчыньнікаў
за цэлы год
не паглядзяць ніводнага фільму
Мілаша Формана

Біятлён

Бітма набіты агульны вагон
сьпяшаўся за лякаматывам,
быццам караван біятляністаў
за лідэрам у зялёных штанах.

«Глядзі, мы абагналі сьвятлафор», –
узрадаваўся дзіцячы голас.
Ніхто не спрачаўся,
бо мы й напраўду набралі хуткасьць,
пакідаючы стадыён.

Папсовая музыка з дынамікаў
падбадзёрвала,
як галасы трэнэраў.

Дрэвы мільгалі за вокнамі,
як засьнежаныя
скандынаўскія заўзятары.

Сёй-той загадзя
рыхтаваўся да прыпынку,
папраўляючы заплечнік,
нібы вінтоўку за сьпінай.

А ты глядзела праз акно
на галінкі ў карунках шэрані,
а пасьля рамантычна прамовіла:
«Які сьнег!
Як там цяпер добра!
Зусім як учора ў Обэргофе,
па тэлевізары».

Я падумаў, што так, цяпер добра.
У Обэргофе.
У тэлевізары.
Учора.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць