Лукашэнка: «Калі ты, выбачайце, дурань, дык ад журналістаў гэтага не схаваеш»
Беларускі кіраўнік таксама, час ад часу, прыносіць выбачэнні. Праўда, своеасабліва.
Беларускі кіраўнік таксама, час ад часу, прыносіць выбачэнні. Праўда, своеасабліва. Газета «Салідарнасць» інвентарызавала выбачэнні Аляксандра Лукашэнкі і абрала самыя запамінальныя.
Выбачэнні за нясціпласць
Перад расейскімі журналістамі: «Выбачайце за нясціпласць, але Ельцын са мной на корце не спраўляецца. Каржакоў не спраўляецца. Лужкоў прайграў тры разы… У апошні раз з Лужковым мы гулялі на 5 тысяч тон сметанковага масла».
Перад прадстаўнікам беларускіх СМІ: «Прабачце мне, я не езджу на старых аўтамабілях».
Перад удзельнікамі выязнога семінара ў Драгічыне: «А вы ведаеце, дык так, сапраўды, даруйце за нясціпласць, усё залежала тады ў гэтай блытаніне ад майго рашэння».
Перад студэнтамі Берасцейшчыны: «Вы ўпэўненыя, што вы знойдзеце такога чалавека? Напэўна, не. Выбачайце (не хачу нават выбачацца за нясціпласць, я проста разважаю), напэўна, не кожны знойдзе».
Перад кіраўнікамі БТ, АНТ і СТВ: «І наогул, прабачце мне, калі ласка, за нясціпласць, я паўтаруся… У вузкім коле я ўжо пра гэта казаў: унікальнасць і выгоднасць Лукашэнкі заключаецца ў тым, што ён сапраўды незалежны чалавек».
Перад журналістамі з Украіны: «…Адгэтуль пэўная павага да таго, што я раблю. Выбачайце за нясціпласць, але вы мяне прымусілі пра гэта казаць».
Перад журналістам Міхаілам Гусманам: «Вы ведаеце, выбачайце за нясціпласць, як мне часта тыя, хто мяне ведае, кажуць: «Такіх бацькоў не бывае». І сапраўды, я і старэйшых сваіх дзяцей страшэнна любіў».
Перад студэнтамі БДУ: «Дрэнна, гэта добра, але, калі быў маладым яшчэ прэзідэнтам, і ў гэтым мая, напэўна, выбачайце за нясціпласць, заслуга, я ўлавіў галоўнае».
Перад прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ: «Гляджу, ведаю вельмі шмат якіх спартоўцаў, амаль усіх вашых вялікіх спартоўцаў я ведаю лепш за вас. Выбачайце».
Перад беларускімі журналістамі: «Лукашэнка сёння рэальная фігура ў Беларусі. Прэзідэнт, выбачайце за нясціпласць, Беларусі».
Перад вядучым канала «ТВ Цэнтр»: «Прабачце мяне, богам прашу, за нясціпласць, але мяне мачыць, па вялікім рахунку, няма за што».
Перад камісарам Еўразвяза па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра Вальднер: «Выбачайце за нясціпласць, але я за ўсе свае гады ніколі не дазваляў сябе паводзіць несумленна».
Перад удзельнікамі
Перад дэпутатамі Дзярждумы: «Ёсць чалавек, які здольны сказаць і зрабіць, выбачайце за нясціпласць».
Перад беларускімі журналістамі: «Прабачце мне за нясціпласць, я ж недурны чалавек, я гэта разумею».
Выбачэнні за перабіванне, папраўленне суразмоўцы і зацягнуты выступ
Перад прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ: «…Не пускаюць у Расею. А чаму? Ну чаму? Выбачайце, што перабіў».
Перад карэспандэнтам НТВ: «Вось, выбачай, што перабіў, менавіта ў гэтым прычына».
Перад журналістам «Файнэшнл таймс»: «Вашае пытанне, вы мне выбачайце, кажа пра тое, што вы ў Еўропе, нават журналісты, пра Беларусь мала чаго ведаеце».
Перад вядучым НТВ: «Не зусім дакладнае пытанне. Выбачайце, Аляксандр Анатолевіч…»
Перад дэпутатамі Дзяржаўнай думы: «Я выбачаюся, што я зацягваю час: больш не прыйдзецца з вамі пагаварыць».
Перад удзельнікамі
Выбачэнні за непрыстойныя паводзіны
Перад Пуціным: «Выбачайце, што замінаю вам адпачываць, але думаю, што ў вас усё адно не атрымаецца адпачыць…».
Перад журналістам агенцтва «Рэйтэр»: «Я не стану адказваць на гэтае пытанне, даючы ацэнкі, вы ўжо мне выбачайце».
Перад беларускімі журналістамі: «Вельмі правільнае пытанне ў першай яго частцы, другая частка для мяне вельмі нечаканая. Выбачайце, відаць, прапусціў гэты працэс».
Перад амерыканцамі: «Мы гатовыя папрасіць нават прабачэння ў амерыканскага боку».
Перад расейскімі журналістамі: «Калінінградская вобласць, выбачайце, гэта частка Беларусі. Мы яе ўспрымаем як сваю».
Перад прадстаўнікамі беларускіх СМІ: «Выбачайце, што я так эмацыйна адказваю на пытанне «Беларускага рынку».
Выбачэнні за вульгарныя і прастамоўныя выразы
Перад удзельнікамі першага з’езду навукоўцаў Беларусі: «Прабачце мне за гэта непапулярнае слова, грубае — лухта ўсё гэта».
Перад расейскімі рэгіянальнымі журналістамі: «Парнуха, выбачайце мне, захліствае, сорамна пры дзецях тэлевізар глядзець».
Перад дэлегатамі
Перад беларускімі журналістамі: «Навошта нам наогул рабіць дурную, бязглуздую, выбачайце за грубасць, працу».
Перад беларускімі навукоўцамі: «Гуманітарная навука ніколі не стане і не будзе полем для шаленства. Гэта я вам, выбачайце за шчырасць, хачу дакладна сказаць».
Перад удзельнікамі з’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: «У вну, у Акадэміі, яшчэ дзесьці павінны быць на ўліку гэтыя, прабачце мне за грубае, але дакладнае слова, „яйкагаловыя“».
Перад дэпутатамі Дзярждумы: «Я вам вось гэтую, выбачайце, брыдкую бухгалтэрыю прывёў».
Перад удзельнікамі выязнога семінара ў Драгічыне: «А хутчэй за ўсё, спусцім шкуру з тых, хто не выканае тое, пра што я сёння кажу. Выбачайце за рэзкія словы».
Перад беларускімі парламентарамі: «Нашыя паважаныя выкладчыкі і рэктары, прабачце мне, ні чарта там не робяць».
Перад сталічнымі чыноўнікамі: «Выбачайце за грубасць, але самыя растлусцелыя ў нас чыноўнікі — у Менску».
Перад кіраўнікамі Гарадзеншчыны: «І калі ў кагосьці пыха, выбачайце мне, як у народзе кажуць, рогі пачалі вырастаць ці рагі, як тут лепш сказаць, пэўна, рогі, таму што рагі ў іншым сэнсе кажуць».
Перад прадстаўнікамі расейскіх СМІ: «Але калі ты, выбачайце, дурань, дык ад журналістаў гэтага не схаваеш».
Каментары