Здарэнні11

У Брэсцкай вобласці за выходныя затрымалі 64 п'яных кіроўцаў

За мінулыя суткі, 22 жніўня, у Брэсцкай вобласці выяўлена рэкордная колькасць вадзіцеляў, які я кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, — 64 чалавекі.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, больш за ўсё п’яных вадзіцеляў было выяўлена ў гэты дзень у Брэсце (12), Баранавічах (шэсць) і Кобрыне (пяць). Усе 64 вадзіцелі — мужчыны ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў.

«Колькасць затрыманых нецвярозых вадзіцеляў традыцыйна ўзрастае ў рэгіёне ў суботу і нядзелю, — зазначыла Сахарчук. — У сярэднім за адзін з выхадных дзён ДАІ выяўляе ад 35 да 45 такіх выпадкаў. За мінулую нядзелю выяўлены іх значны рост, таму мы маем намер актывізаваць прафілактычную працу з вадзіцелямі і правесці мэтанакіраваныя акцыі».

З пачатку 2010 года на дарогах Брэсцкай вобласці за кіраванне транспартным сродкам у п’яным выглядзе было затрымана 6.110 вадзіцеляў (на 263 менш за аналагічны перыяд 2009-га).

Нецвярозымі вадзіцелямі ўчынена 66 ДТЗ, што на 30 менш у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года.

Каментары1

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць