Каханне і сэкс11

Cэкс падчас цяжарнасці

Цяжарная — жанчына з сэксуальнымі патрэбамі і здольнасцю ўзбуджацца.

1. Няма сэксу — ёсць праблема

Гісторыі пра буслоў і капусту адышлі ў нябыт — цяпер бацькі амаль не хаваюць, што цяжарнасць наступае пасля таго, як «сперматазоід сустрэў яйцаклетку, і стуль плод пачаў расці ў матчыным жыватку». Аднак нягледзячы на шчырасць і адкрытасць у пытаннях апладнення, дагэтуль існуе збянтэжанасць у асвятленні сэксуальнага жыццё падчас цяжарнасці.

Грамадства ставіцца да цяжарнай як да будучай маці, якая хутка будзе дарыць цеплыню й любоў. Але ж жанчына пры гэтым застаецца жанчынай.

2. Як усё будзе

Што ж адбываецца з жаночай пажадай падчас цяжарнасці? Напачатку цяжарнасці жанчына зазнае зніжэнне поцяга, і ў яе змяншаецца здольнасць даходзіць да аргазму. Млосць, млявасць — уласцівыя першым месяцам цяжарнасці і могуць часткова тое нежаданне растлумачыць. Ёсць і іншыя прычыны — псіхалагічныя. Між тым любошчы падчас працэсу цяжарнасці дазваляюцца і не вядуць да пашкоджання плода.

У другой траціне перыяду цяжарнасці сэксуальныя адчуванні, як правіла, паляпшаюцца, у асноўным дзякуючы пачуццям радасці і паўнаты жыцця. Напухласць смачкоў і магутнае забеспячэнне крывёю вобласці тазу даюць пачуццё цяплыні, якое падобнае да полавага ўзрушэння. Не забудземся таксама пра свабоду ад супрацьзачаткавых сродкаў.

Але ёсць мужчыны і жанчыны, якія непакояцца, што полавая актыўнасць можа прывесці да заўчасных родаў. Праўда, даследаванні не выявілі простай сувязі паміж любошчамі і аргазмам ды заўчаснымі родамі.

3. Што можна (з)рабіць?

А як жа сэксуальныя паставы, з імі падчас цяжарнасці як? Тут уступае жалезнае правіла сексолагаў: «Позу, якая зручная абоім партнёрам, мяняць не варта». Калі жывот замінае, можна выбраць іншыя паставы: жанчына кладзецца на бок, а мужчына апынаецца ззаду. Або поза «вершніцы». Ключавыя словы тут: абы было добра жанчыне.

А што пасля родаў? У першыя месяцы жыцця немаўляці вольнага часу ў маладой мамы з яе складаным графікам крамленняў і сну будзе значна менш, чым у цяжарнай. Да таго ж, накладаецца частая псіхалагічная дэпрэсія гэтага перыяду. Таму ад мужа ў гэты час патрабуецца ўвага, цярпенне, ласка і дапамога.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС6

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць