Афіша

Млявае паляваньне на трутняў

Усе жанчыны – вядзьмаркі, падступныя зьлюкі, таталітарныя капланкі пчалінага рою, якія толькі й мрояць, каб скарыстаць мужчыну ў гнюсных мэтах...

Плецены чалавек (Wicker Man).

ЗША–Нямеччына, 2006, каляровы, 102 хв.

Жанр: Містычная драма.

Адзнака: 4,5 (з 10).

Шэрыф Мэлас атрымлівае ліст ад былой нявесты. Жанчына просіць знайсьці сваю зьніклую дачку. Герой адпраўляецца на выспу Самэрс, дзе сутыкаецца з матрыярхатам і паганскімі культамі…

Стужка Ніла Лабута ёсьць паўторам забытага брытанскага шэдэўру Робіна Хардзі.

Але – калі ў карціне 1973 году акцэнтавалася сутыкненьне хрысьціянства з новаадроджаным паганствам, дык сучасны «Плецены чалавек» – млявыя засьцярогі ад фэмінізму.

Усе жанчыны – вядзьмаркі, падступныя зьлюкі, таталітарныя капланкі пчалінага рою, якія толькі й мрояць, каб скарыстаць мужчыну ў гнюсных мэтах.

Ролю падманутага дэтэктыва грае Нікалас Кейдж, які спрабуе паўтарыць акторскія подзьвігі з «8 мм» – але атмасфэрка фэміністычнае выспы не спрыяе – ні страхам, ні гераізму. Ірваныя сны-трызьненьні, маскі, музыка лінчаўскага кампазытара Бадаламэнці, вайскова-пчалярская форма, маўкліва-запалоханыя мужчыны…

І радасная дачушка з паходняй.

Кінасэансы ў Менску:

«Аўрора» з 16 па 18 кастрычніка – 18.30, 20.30, 21.40.

«Дружба» 19, 20, 22 кастрычніка – 17.00, 19.00; 21 кастрычніка – 15.00 (ільготны), 21.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі8

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц4

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць