Улада1818

Цэнтрвыбаркам папярэдзіў Някляева

У адказ яго штаб рыхтуе скаргу на дзеянні ініцыятыўнай групы Лукашэнкі.

14 кастрычніка адбылося паседжанне ЦВК, на якім разглядаліся парушэнні, дапушчаныя ініцыятыўнай групай Уладзіміра Някляева.
Камісія прызнала здезйсненымі наступныя парушэнні: перадача пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы іншым асобам, датэрміновы распаўсюд агітацыйнай прадукцыі, атрыманне агітацыйнай прадукцыі з-за мяжы. Пры гэтым спадарыня Ярмошына зазначыла, што за любое з гэтых парушэнняў кандыдата можна было здымаць з выбараў, але як сказаў сакратар ЦВК,
М.Лазавік: «калі мы здымем Някляева, то гэта будзе сумная кампанія». Такім чынам ЦВК абмежаваўся папярэджаннем.

Кіраўнік штабу Някляева, Андрэй Дзмітрыеў, гаворыць, што не можа пагадзіцца нават з такім рашэннем камісіі: «Ніводны факт, паводле якога нам выносілі папярэджанне, не быў дакументальна пацверджаны. У прававой дзяржаве усе абвінавачанні павінны пацвярджацца. Не было доказаў таго, што кампанія Някляева неяк звязаная з фактамі, агучанымі сёння ў ЦВК.

Адсутнічалі наўпроставыя доказы».

Спадар Дзмітрыеў таксама паведаміў, што у кампаніі збіраюцца правесці ўнутранае расследаванне абвінавачванняў ЦВК і калі факты перадачы пасведчанняў сябра ініцыятыўнай групы будуць устаноўленыя, то асобы, я кія гэта рабілі, будуць выключаныя з ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева.

Кіраўнік штабу кандыдата зазначыў, што на пачатку наступнага тыдня яны збіраюцца падаваць у ЦВК скаргу на дзеянні ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.

«Мы пададзім скаргу. У нас ёсць доказы таго, што спадар Лукашэнка праводзіць сваю кампанію з парушэннямі.
Хай кіраўнік яго штабу, А.Радзькоў, асабіста патлумачыць усе прадастаўленыя намі факты», — сказаў А.Дзмітрыеў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць