Грамадства

Украіна прапанавала Беларусі свае газасховішчы

Апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны, дзяржкампанія «Укртрансгаз» абмяркоўвае зь «Белтрансгазам» магчымасьць захоўваньня прыроднага газу для беларускіх спажыўцоў ва ўкраінскіх сховішчах

Апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны, дзяржкампанія «Укртрансгаз» абмяркоўвае зь «Белтрансгазам» магчымасьць захоўваньня прыроднага газу для беларускіх спажыўцоў ва ўкраінскіх сховішчах, гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай кампаніі.

«Укртрансгаз», які ўваходзіць у дзяржголдынг «Нафтагаз», не раскрывае дэталяў магчымай угоды. Кіеў заявіў, што ўжо назапасіў у сховішчах больш за 25 мільярдаў кубамэтраў газу, што гарантуе газазабесьпячэньне і экспанрт.

Паводле паедамленьня «Укртрансгазу», зь «Белтрансгазам» падпісанае, у прыватнасьці, пагадненьне пра ўзаемадзеяеньне дыспэтчарскіх службаў кіраваньня магістральнымі газаправодамі «Львоўтрансгаз» і «Белтрансгаз» пры эксплюатацыі магістральных газаправодаў Таржок-Даліна й Івацэвічы-Даліна.

Украіна мае 13 падземных сховішчаў газу агульнай магутнасьцю 32,3 мільярда кубамэтраў. Па зьвестках украінскага боку, «Белтрансгаз» мае два падземныя сховішчы з магчымасьцямі захоўваньня каля 1 мільярда кубамэтраў, перадае Reuters.

Каментары

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць5

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

Зяленскі расказаў пра «мегаздзелку» з ЗША па ўзбраеннях1

TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Як гэтага дамагліся?1

Навукоўцы адкрылі нечаканае ўздзеянне ківі на арганізм4

У Магілёве супрацоўніца дзіцячага садка выхоўвала малых, размазваючы ім пясок па тварах ВІДЭА3

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой5

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек23

Вадзім Скрыпчанка больш не галоўны трэнер мінскага «Дынама»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць5

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць