Улада33

За Андрэя Саннікава сабрана 110 тысяч подпісаў

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» працягне збор подпісаў.

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» сабраў неабходную колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, «ужо сабрана больш за 100 тысяч подпісаў, збор працягнецца, хоць акцэнт мы робім на якасць».

Гэтую інфармацыю сайту charter97.org пракаментаваў кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец.

«На раніцу 21 кастрычніка па краіне, паводле дадзеных рэгіянальных штабоў, за Андрэя Саннікава сабрана больш за 110 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Працягваецца штодзённая перадача правераных падпісных лістоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Палову сабраных подпісаў мы ўжо здалі ў выбаркамы. Размеркаванне колькасці подпісаў паміж Менскам і рэгіёнамі прыкладна аднолькавае. Акрамя абыходу кватэр, цяпер працягваецца збор подпісаў на пікетах. Пераканаўчая просьба, хто хоча падпісацца, не спадзявацца на іншых, а прыйсці і паставіць подпіс. Збор будзе працягвацца да 29 кастрычніка.

Чым больш подпісаў мы збярэм, тым складаней будзе ўладам нам перашкодзіць. Саннікаў — наш прэзідэнт», — заявіў Уладзімір Кобец.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць