Здароўе

Прышчэпкі супраць грыпу атрымалі ўжо больш за мільён чалавек

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 25 кастрычніка прышчэплена 1 млн. 195 тыс. 353 чалавекі. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчэпкі атрымалі 528 тыс. 30 чалавек, мясцовых бюджэтаў — 494 тыс. 946, прадпрыемстваў і арганізацый — 159 тыс. 583, асабістых сродкаў — 12 тыс. 794 чалавекі.

«Многія баяцца прышчапляць дзіця ці прышчапляцца самім, асцерагаючыся ўскладненняў пасля вакцынацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя. Аднак, падкрэсліваюць спецыялісты, «рызыка развіцця ўскладненняў вакцынацыі вельмі малая і непараўнальная з рызыкай небяспечных ускладненняў самога грыпу (менінгітаў, энцэфалітаў, пнеўманій і інш.)».

Пасля вакцынацыі магчымыя кароткачасовае павышэнне тэмпературы, дрыжыкі, недамаганне. Аднак такі варыянт сустракаецца менш як у 1% выпадкаў, падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе, а працягласць падобнай рэакцыі складае не больш як адзін-два дні.

Пры гэтым медыкі нагадваюць, што перад правядзеннем прышчэпкі неабходны агляд урача.

У гэты час, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) у краіне знаходзіцца на нізкім узроўні. Ва ўсіх кантрольных гарадах захворванне на ВРІ не перавышае эпідэмічнага ўзроўню. Сярод захварэлых 64% — дзеці.

Паводле вынікаў маніторынгу, у 96,8% даследаваных проб захварэлых прычынай хваробы з’яўляліся негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (адэнавірусы — 37,3%, рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус — 34,6%, вірусы парагрыпу — 12,5%, змешаныя інфекцыі — 12,4%, вірусы грыпу — 3,2%).

Нагадаем, у верасні медыкі прагназавалі эпідэмію грыпу ў Беларусі на пачатак студзеня — люты 2011 года. Яны таксама заяўлялі, што захворванне на грып, А (H1N1) чакаецца ніжэйшым, чым лета

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне

Ратуючыся ад алкаголю, паэт Круткін пабываў у дзіўным рэхабе — малітвы, пад'ём сярод ночы і забарона на размовы з роднымі14

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці29

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць