Грамадства22

«Гэта тая Горадня, дзе настаўніца забараніла весці дзённік па-беларуску»

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пакуль не збіраецца пераводзіць справаводства на беларускую мову.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пакуль не збіраецца пераводзіць справаводства на беларускую мову.

«Справаводства ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы пераводзіцца на беларускую мову», — напісаў у інтэрнэт-суплоцы «Толькі белмова» Ігар Случак, які з лістапада мінулага года ладзіць персанальную кампанію «Справаводства па-беларуску!» Раней ён даслаў у ГрДУ адпаведны зварот.

Ва ўніверсітэце на гэта адказалі адмоўна: «Не, пакуль ніхто не пераводзіў дакументы на мову. Ды і не збіраліся. Вы ж ведаеце, што ў нас дзвюхмоўе».

Гэтыя словы пацвердзіў выкладчык ГрДУ гісторык Андрэй Чарнякевіч. Ён кажа, што пра беларусізацыю дакументацыі ніхто не чуў. Па яго словах, у інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, з якім універсітэт шчыльна супрацоўнічае, назіраецца адваротная сітуацыя — тут дакументацыю пачалі перакладаць на расейскую мову. «Так што гэтыя заявы пакуль што вельмі аптымістычныя. Гэта тая Гародня, як вы ведаеце, дзе настаўніца забараніла весці дзённік па-беларуску».

Тым не менш, як сведчыць досвед Ігара Случака, асцярожныя падставы для аптымізму ўсё ж ёсць. Некаторыя з чыноўнікаў, якім ён шле запыты, пачалі адказваць па-беларуску.

Каментары2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме26

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць