Улада66

Wikileaks: Расія ўказвае Беларусі, якія самалёты набываць

На скандальным сайце з’яўляюцца першыя дакументы, датычныя нашай краіны.

Ад нядзелі скандальна вядомы сайт Wikileaks выкладвае ў агульны доступ сакрэтныя дакументы амерыканскага Дзярждэпа. Усяго мае быць выкладзена каля чвэрці мільёна дакументаў, з іх амаль дзве тысячы будуць датычыць Беларусі.

У панядзелак у інтэрнэце з’явілася справаздача супрацоўніка пасольства ЗША ў Маскве, у каторай апісваецца сітуацыя з пастаўкамі самалётаў «Боінг» у Беларусь і Казахстан. «Урад РФ, як паведамлялася, у бягучым годзе (2010) запатрабаваў, каб Беларусь і Казахстан, набываючы або беручы ў лізінг замежную авіятэхніку, ужывалі расійскі тарыф. Як вынік, авіякампаніі краін МС (Мытны Саюз) павінны будуць выплачваць пошліну за ўсю новую авіятэхніку, якая не трапляе пад выключэнні. Апроч гэтага урад РФ запатрабаваў, каб ніякія новыя выключэнні не ўжываліся пасля 20 ліпеня 2010, калі ўзгоднены збор тарыфаў ўнутры МС павінен уступіць у сілу. У выпадку ўвядзення, новая пошліна на імпарт замежнай авіятэхнікі пацягне сур’ёзныя наступствы для паставак «Боінгам» сваіх самалётаў у Беларусь і Казахстан. На «Аэробус», дзякуючы дамове аб вызваленні ад пошлін, заключанай у 2009 г., гэтыя новыя правілы распаўсюджвацца, мяркуючы па ўсім, не будуць ва ўсіх трох краінах», — паведамляў у Вашынгтон амерыканскі дыпламат.

Такія ўмовы, фактычна, закрываюць карпарацыі «Боінг» дзверы на рынак Беларусі.

Гэта толькі першы датычны нашай краіны дакумент, выкладзены на Wikileaks. На працягу бліжэйшых двух месцаў маюць з’явіцца наступныя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам6

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе2

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»62

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць