Культура44

Памерла Бэла Ахмадуліна

Прычынай смерці стаў сардэчна‑сасудзісты крызіс.

Ва ўзросце 73 гадоў памерла вядомая расійская паэтэса Бэла Ахмадуліна.

Прычынай смерці стаў сардэчна‑сасудзісты крызіс, паведаміў яе муж, мастак Барыс Месерэр. Па яго словах, зараз вырашаецца пытанне аб месцы і часе пахавання.

Ахмадуліна памерла ў пісьменніцкім падмаскоўскім пасёлку Перадзелкіна.

***

Пісаць вершы паэтка пачала яшчэ ў школе. Потым паступіла ў маскоўскі Літаратурны інстытут імя Горкага.

«У яе быў незвычайны стан, незвычайны голас. Усё гэта заварожвала шматлікіх прыхільнікаў яе талента і прыгажосці. І я быў сярод іх. У 1956 годзе, будучы плотнікам на будаўніцтве, я спецыяльна прыходзіў у Літінстытут, каб паслухаць і паглядзець на Ахмадуліну», — успамінае даўні сябар паэткі пісьменнік Уладзімір Вайновіч.

«Бэла Ахмадулінай была прыкладам грамадзянскай высакароднасці», — сказаў першы муж Ахмадулінай паэт Яўген Еўтушэнка ў эфіры канала «Расія 24».

Першы зборнік вершаў Ахмадулінай «Струна» быў апублікаваны ў 1962 годзе, за «Сад» (які выйшаў у 1989 годзе) яна атрымала Дзяржаўную прэмію СССР.

Яна таксама напісала празаічныя ўспаміны пра пра паэтаў‑сучаснікаў і эсэ пра Пушкіна і Лермантава.

Іосіф Бродскі называў Ахмадуліну «несумненнай спадчынніцай Лермантаўска‑Пастэрнакоўскай лініі ў рускай паэзіі». Ён пісаў, што яе «верш разважае, медытуе, адхіляецца ад тэмы; сінтаксіс‑глейкі і гіпнатычны — у значнай меры прадукт яе сапраўднага голасу».

Бэла Ахмадулінай падпісала «Ліст 42‑х», апублікаванае ў газеце «Весці» 5 кастрычніка 1993. Гэты ліст ўтрымлівала зварот групы вядомых літаратараў да грамадзян, ураду і прэзідэнту Расеі з нагоды падзей 21 верасня — 4 кастрычніка 1993 года, калі расійскія ўзброеныя сілы разагналі Вярхоўны Савет Расеі і абстралялі будынак парламента.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць